Ян Казімер Кірдзей (? — 8 красавіка 1685) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы вялікі літоўскі (1683—1684), кашталян троцкі (з 1684).

Ян Казімер Кірдзей

Герб «Бэлты»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 8 красавіка 1685
Род Кірдзеі
Бацькі Яўстах Кірдзей
Соф’я з Храпавіцкіх
Жонка Дарота Ганна з Грыбоўскіх
Дзеці Флярыян Станіслаў, Уладзіслаў Антоні, Соф’я, Пудэнцыяна, Тэкля, Пэтранэля
Дзейнасьць вайсковец

Трымаў Перавольскае і Філіпаўскае староствы.

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Кірдзеяў гербу «Бэлты», сын Яўстаха, кашталяна жамойкага, і Соф’і з Храпавіцкіх.

У маладосьці ўдзельнічаў у войнах з украінскімі казакамі і швэдамі. Абіраўся паслом на соймы 1648 (браў удзел у абраньні каралём і вялікім князем Яна Казімера), 1670 (ягоны маршалак), 1672, 1674 (удзельнічаў у абраньні Яна Сабескага) і 1683, дэпутат Галоўнага Трыбуналу ў 1677.

Быў каралеўскім дваранінам, гарадзенскім харунжым (з 1649) і маршалкам (з 1669). У 1660 узначаліў гарадзенскае паспалітае рушаньне пры абароне места ад маскоўскіх войскаў[1].

Ажаніўся з Даротай Ганнай Грыбоўскай. У шлюбе меў сыноў Флярыяна Станіслава і Ўладзіслава Антонія, а таксама дачок Соф’ю, Пудэнцыяну, Тэклю і Пэтранэлю.

  1. ^ Пазднякоў В. Кірдзеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 96.

Літаратура

рэдагаваць