Ян Баратынскі
Ян Баратынскі гербу Корчак († красавік 1546) — шляхціц, ротмістар і прыдворны ў Жыгімонта Старога, вайсковаслужбовец і пасол сойму. Узяў імя Ян у маладосьці пры пераходзе ў каталіцтва (раней Стышко ці Стэчак).
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XV стагодзьдзе |
Памёр | 1546 |
Род | Баратынскія[d] |
Дзеці | Пётар Баратынскі[d] |
Дзейнасьць | палітык |
У першыя гады праўленьня Жыгімонта Старога ваяваў пад камандаваньнем Яна Твароўскага на Падольлі. У 1514 годзе — ротмістар ротаў панцырных вершнікаў пад камандваньнем Януша Сьвярчоўскага ў бітвы пад Воршай. У 1519 годзе кіраваў абаронай Брацлаву ад маскалёў. У 1525 г. атрымаў прывілей караля на заснаваньне месца на землях сяла Гусакоў (Пярэмыская зямля), а таксама камяніцу ў Кракаве. Удзельнічаў на чале 1000 вершнікаў у абароне мяжы ад нападу войскаў Пятру Рарэша ў красавіку 1531, затым — у бітве пад Абэртынам. Улетку 1531 кароль прызначыў яму штогадовую пэнсію 100 злотых як прыдворнаму, «прынятаму нямецкім звычаем». Наступныя гады — камісар караля па разьмежаваньні каралеўшчын. У 1534 годзе стаў рагацінскім старостай. Памёр старым у красавіку 1546.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.