Янэз Крэк
Янэз Крэк Эвангеліст (па-славенску: Janez Evangelist Krek; 17 лістапада 1865, Сьвеці Грэгар — 8 кастрычніка 1917, Шэнцянж) — славенскі сацыёляг, літаратар, палітычны і прафсаюзны дзяяч, каапэратар, капэлянам. Прыхільнік украінскага нацыянальнага руху ў Аўстра-Вугоршчына, адаратар паэта Тараса Шаўчэнкі. Адзін з раньніх ідэолягаў дзяржавы паўднёвых славян — Югаславіі.
Янэз Крэк | |
Дата нараджэньня | 27 лістапада 1865 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 8 кастрычніка 1917 (51 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, філёзаф, пісьменьнік, каталіцкі сьвятар, палітык, тэоляг, сацыёляг |
Псэўданімы | J. Sovran |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЯнез Крэк нарадзіўся ў сялянскай сям’і, рана застаўся без бацькі. У 1884 у Любляне скончыў першую нацыянальную гімназію. Там жа паступіў у сэмінарыю. У 1888 годзе пасьвечаны ў сьвятары. Пасьля біскупскіх асьвячэньняў, адпраўлены на багаслоўскія студыі ў Вену. Тут удзельнічае ў хрысьціянскім моладзевым руху, паляпшае веданьне замежных моў.
Некаторы час працаваў капэлянам, у жніўні таго ж году ён стаў вікарыем сабора сьв. Мікалая ў Любляне і з 1892 году выкладаў філязофію як свабодны выкладчык у каталіцкай сэмінарыі ў Любляне. З 1895 году узначальвае зноў створаную катэдру фундамэнтальнай тэалёгіі і філязофіі, якую ён займаў да сваёй адстаўкі ў 1916 годзе.
Сябрам парлямэнту ўпершыню абраны 1897 ад Кансэрватыўнай славенскай народнай партыі. Працай у Венскім парлямэнце не быў задаволены, таму ў кастрычніку 1900 году адмовіўся ад мандату. У 1901 годзе абраны ў Земскі сабор, сябрам якога ён заставаўся пасьля яго пераабраньня ў 1908 і 1913 гадах аж да яго сьмерці.
Творчасьць
рэдагавацьПісаў сацыяльныя апавяданьні (зборнік «Чорны буквар сялянскай навукі», 1895).
Добра ведаў украінскую мову, фальклёр і літаратуру, захапляўся творчасьцю Тараса Шаўчэнкі. Выступаў на Шаўчэнкаўскіх вечарах у Вене, пра што было згадана ў львоўскім часопісе «Зоря» (1897, ч.10). Папулярызаваў ўкраінскую народную творчасьць сярод моладзі. Любоў да ўкраінскага слову прышчапіў паэтам Ёсіпу Абраму, А.Жупанчычу, А.Эравцу, А.Мэрхару і іншым, даваў ім чытаць у арыгінале ўкраінскія песьні, вершы Шаўчэнкі.
Ёсіп Абрам прысьвяціў Крэку свой пераклад на славенскую мову «Кабзара» Тараса Шаўчэнкі.