Яноўд — мужчынскае імя.

Ennold
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Enno + Wald
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Яноўд»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Енолд або Аналд (Ennold[1], Analdus, Enaldus) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ан- (эн-) (імёны ліцьвінаў Энель, Янвін, Ангот; германскія імёны Enilo, Anoin, Angodus) паходзіць ад гоцкага *ana[3], стараверхненямецкага ano 'дзед, продак'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: czu Jonawdo (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[6]; бортев Керновъское волости… у Ворона а в Можеика Яновдовичовъ (21 чэрвеня 1510 году)[7]; w dzierżawie Janowdowo… Janowdowie (1 траўня 1523 году)[8]; Петрык Яновъдовичь… Павел Яновъдовичь (1542 год)[9]; Яновдово (22 кастрычніка 1593 году і 6 студзеня 1599 году)[10]; в полю Яновдовъскомъ… имен’я Яновдовского (18 кастрычніка 1596 году)[11].

Носьбіты рэдагаваць

У XVI ст. існаваў маёнтак Яноўдава (Яновдово) у Жамойцкім старостве[13].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 101.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 35.
  3. ^ A // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 35.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 675.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 359.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 103.
  9. ^ Bilkis L. Dėl kaimo vardo Jaunódava kilmės // Baltistica. Nr. 1, 2019. P. 150.
  10. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 348, 507.
  11. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 433—434.
  12. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 160.
  13. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 351.