Віктар Вальтар
Ві́ктар Бэнэды́ктавіч Ва́льтар (28 ліпеня [ст. ст. 15 ліпеня] 1902, Дзьвінск, Віцебская губэрня — 4 красавіка 1931, Дзьвінск) — беларускі празаік, перакладнік, публіцыст, раманіст і паэт.
Віктар Вальтар | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Янка Палын |
Нарадзіўся | 15 (28) ліпеня 1902 |
Памёр | 4 красавіка 1931 (28 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, паэт, пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1923—1931 |
Кірунак | паэзія, проза, публіцыстыка, пераклад, раман |
Жанр | Рэалізм |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | «Аднабочнікі» // «Крывіч». 1923, № 4, 5 |
Значныя творы | Роджаныя пад Сатурнам |
Творы на сайце Knihi.com | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 15 ліпеня 1902 году ў Дзьвінску Віцебскай губэрні ў сям’і краўца. У часе Першай сусьветнай вайны разам зь сям’ёй быў бежанцам. Навучаўся ў Харкаўскай рэальнай вучэльні, па вяртаньні на радзіму ў 1921 — у расейскай гімназіі. У жніўні 1922 закончыў Беларускія дзяржаўныя аднагадовыя настаўніцкія курсы. Пры падтрымцы беларускай дыяспары (найперш Кастуся Езавітава і Сяргея Сахарава) стаў стыпэндыянтам чэскага ўраду і трапіў у Прагу, дзе паступіў на каморніцкі факультэт Чэскага вышэйшага тэхнікума. Праз тры гады захварэў на сухоты і, ня скончыўшы вучобы, вярнуўся на радзіму.
У 1926—1931 гадох працаваў у беларускіх школах Латвіі: у Плейках, Келаве, Дзьвінску. З 1930 году быў дырэктарам Дадатковай беларускай школы ў Рызе.
Памёр 4 красавіка 1931 году і быў пахаваны ў Дзьвінску на каталіцкіх могілках.
Творчасьць
рэдагавацьДэбютаваў у 1923 годзе нарысам «Аднабочнікі», які пад псэўданімам Янка Палын быў надрукаваны ў ковенскім часопісе «Крывіч» (№ 4, 5). У 1924 годзе ў праскай газэце «Студэнцкая думка» апублікаваны абразок «Песьня глядыятараў». Быў актыўным супрацоўнікам газэты «Голас беларуса», апублікаваў вершы ў калектыўным зборніку «Першы крок» (Рыга, 1926), альманаху «Замежная Беларусь», часопісах «Родныя гоні», «Наша доля» і «Новы Шлях». У 1930 газэта «Наша доля» апублікавала яго апавяданьне «З-за сена», а ў 1932 годзе пад назваю «Лесьнікова сена» яно выйшла асобнаю кнігаю ў Рызе.
Напісаны ў 1920-х раман «Роджаныя пад Сатурнам» быў апублікаваны толькі ў 1991—1992 гадох у газэце «Голас Радзімы».
Бібліяграфія
рэдагаваць- Ляснікова сена : Апавяданьне / Прадм. К.Езавітава — Рыга, 1932
- Выбраныя творы [Текст] / В. Б. Вальтар; уклад.: М. Казлоўскі, С. Панізнік. — Менск, Кнігазбор, 2009. — 279 с — ISBN 978-985-6930-26-6
Літаратура
рэдагаваць- Пашкевіч, А. Беларуская планіда Віктара Вальтара // Роднае слова. — 2002. — № 7. — С. 28.
- Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускай літаратуры: Проза замежжа XX ст. / А .А. Пашкевіч. — Менск, БДУ, 2002. — 219, [1] c.