Янка Жамойцін

беларускі літаратуразнаўца, крытык, грамадзкі дзяяч

Ян Жамойцін (студзень 1922, Лідзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка— 25 красавіка 2003) — беларускі грамадзкі дзяяч, літаратар і вэтэран нацыянальнага руху.

Янка Жамойцін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 студзеня 1922(1922-01-28)
Памёр 25 красавіка 2003(2003-04-25) (81 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, публіцыст, літаратурны крытык, грамадзкі дзяяч
Мова беларуская мова і польская мова
Магіла Янкі Жамойціна на Праваслаўных могілках у Варшаве

Жыцьцяпіс

рэдагаваць
 
На сойме беларусаў Паўночнае Амэрыкі. Зьлева направа: Сакрат Яновіч, Янка Жамойцін. Канада, м. Таронта, 1988 год.

Нарадзіўся ў студзені 1922 году ў Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі.

У часе вайны кіраваў Наваградзкай акруговай арганізацыяй СБМ. Пасьля вайны арыштаваны, асуджаны на 25 гадоў, знаходзіўся да 1956 году ў лягерах. Пасьля зьехаў у Польшчу. Заўсёды казаў, што ён беларус, але жыхар Польшчы[1]. Пасьля вызваленьня прыехаў у Горадню, дзе пасьля доўгіх перапісах 1 студзеня 1957 году здолеў выехаць у Варшаву. Тамака атрыаў вышэйшую адукацыю і далучыўся да працы беларускай меншасьці, Беларускім літаратурным аб’яднаньні Белавежа.

У 1990-я гады выдаў у Беластоку ўспаміны «Зь перажытага». У 1999 годзе ў Менску на міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай беларуска-польскаму грамадзка-культурнаму ўзаемадзеяньню, чытаў даклад «Фальклёрная спадчына Беларусі ў досьледах Аляксандра Баршчэўскага»[2]. Жыў і працаваў у Варшаве

Памёр 25 красавіка 2003 году па дарозе з Польшчы ў Беларусь. Пахаваны ў Варшаве.

Творчасьць

рэдагаваць

Пісаў на беларускай і польскай мовах. Дэбютаваў як літаратурны крытык на старонках газэты «Ніва» ў 1965 годзе. Яго пяру належаць шматлікія публікацыі пра паэзію беларускамоўных аўтараў Польшчы, артыкул-дасьледаваньне «Шляхам „Іліяды“ Гамэра» — пра зроблены Б. Тарашкевічам пераклад гэтага твору на беларускую мову, шмат рэпартажаў, эсэ, крытычных артыкулаў. Яны друкаваліся ў «Ніве», «Беларускім календары», іншых польскіх і замежных выданьнях. Апублікаваў у 1996 годзе біяграфічную аповесьць «Зь перажытага».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць