Прытча

настаўленьне ў форме алегарычнай гісторыі

Прыпо́весьць (прытча) — старажытны дыдактычна-алегарычны жанр фальклёру і літаратуры, вельмі блізкі да байкі, маральнае або рэлігійнае павучаньне. Характэрныя асаблівасьці — бытаваньне толькі ў пэўным кантэксьце, адсутнасьць разьвітага сюжэту і схільнасьць да павучальнага характару (прамудрасьці). Прытча магла рэдуцыравацца, г. зн. спрашчацца, да звычайнага параўнаньня, але захоўваць пры гэтым сваю зьмястоўнасьць. Дзеючыя асобы ня маюць ні сваіх зьнешніх рысаў, ні характару і паўстаюць перад чытачом не як аб’екты мастацкіх назіраньняў, а як суб’екты этычнага выбару пісьменьніка.

Рэмбрант «Вяртаньне блуднага сына» (каля 1666-69, Эрмітаж)

Найбольшае разьвіцьцё прытча атрымала ў краінах Блізкага Ўсходу, дзе была надзвычай папулярным жанрам і адкуль разам з Бібліяй аказалася перанесенай у раньнехрысьціянскія і сярэднявечную эўрапейскія літаратуры. Бытавалі розныя пісьмовыя і вусныя прытчы. Прытчы былі папулярным жанрам і ў літаратуры на Русі, сьведчаньнем чаго зьяўляюцца зборнікі «Пчала», «Ізмарагд», «Рымскія дзеі», перакладная аповесьць пра Варлаама і Іасафа, дыдактычныя творы Кірылы Тураўскага і інш. На сюжэт вядомай эвангельскай прытчы Сімяон Полацкі напісаў «Камэдыю пра блуднага сына». Ляканізм, прастату і выразнасьць адлюстраваньня рэчаіснасьці праз алегорыю, этычны дыдактызм гэтага жанру выкарыстоўвалі розныя пісьменьнікі новага часу.

Літаратура

рэдагаваць