Ягор Забелаў

беларускі музыка

Яго́р Забе́лаў (нар. 12 чэрвеня 1981, Жылічы[3], Кіраўскі раён Магілёўскай вобласьці БССР) — беларускі кампазытар, акардэаніст і баяніст.

Ягор Забелаў
Дата нараджэньня 12 чэрвеня 1981(1981-06-12)[1] (43 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак музыка
Сябра ў Gurzuf[d], Серебряная свадьба[d] і НагУаль[d]
Жанры авангардны джаз[d] і нэаклясыцызм[d]
Інструмэнты акардэон і баян[d]
Сайт yegorzabelov.com (рас.)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Грае на баяне з 7-гадовага веку, музыку піша з 20-гадовага. Мае двух малодшых братоў, якіх таксама вучыў граць на баяне бацька. Пазьней Ягор скончыў музычную школу, вучэльню імя Рымскага-Корсакава ў Магілёве і Беларускую дзяржаўную Акадэмію музыкі[4].

Творчасьць

рэдагаваць

Пісаць музыку пачаў у студэнцкія часы.

У 2005 року разам з Арцёмам Залескім заснаваў гурт «Gurzuf(d)»[5]. Граў у складзе гуртоў «Серебряная свадьба» і «Нагуаль». У 2011 року заснаваў «Yegor Zabelov trio». Гастраляваў у Нямеччыне, Партугаліі, Польшчы, Расеі, Славеніі, Ўкраіне, Францыі, Чэхіі.

Аўтар музыкі да спэктакляў Беларускага дзяржаўнага лялечнага тэатру. Напісаў музыку для нямых фільмаў «Голем: як ён прыйшоў у сьвет(d)» (1920) і «Мэнільмантан(d)» (1926)[6].

Зьняўся ў фільме «ГараШ» Андрэя Курэйчыка[7].

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • «The Rose Festival» (2017)[8]
  • «Niti» (2020)[9]

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

Ляўрэат міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных інструмэнтах імя Жыновіча (Менск, 2002)[4], ляўрэат расейскай прэміі Сяргея Курохіна ў намінацыі «Этна-мэханіка» (Санкт-Пецярбург, 2010)[10]. Стыпэндыят спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Беларусі для таленавітай моладзі[11].

  1. ^ https://m.vk.com/id11545021
  2. ^ „Мой сакрэт — у мяхах!“ (белар.) — 2009. — вып. 16 (884).
  3. ^ Алена Сабалеўская. „Мой сакрэт — у мяхах!“ // Культура. — 18.04.2009 — 24.04.2009. — № 16 (884).
  4. ^ а б „Часам важныя не ноты“. Баяніст Ягор Забелаў пра першы сольнік, ідэальнага слухача і музыку эмоцый Музыка. Hrodna.life (23 верасьня 2020). Праверана 26 лістапада 2023 г.
  5. ^ Соўсь, Ганна (28 чэрвеня 2016) Музыка Ягор Забелаў пра новае гучаньне акардэону, агучку нямога кіно і самы беларускі інструмэнт Інтэрвію. Радыё „Свабода“Праверана 26 лістапада 2023 г.
  6. ^ Yegor Zabelov (пол.) Inne Brzmienia(d) Праверана 26 лістапада 2023 г.
  7. ^ Снял ли Андрей Курейчик свой фильм? (рас.). Аргументы и факты (4 верасьня 2015). Праверана 26 лістапада 2023 г.
  8. ^ Yegor Zabelov Trio „The Rose Festival“. Experty.byПраверана 26 лістапада 2023 г.
  9. ^ Баяніст Ягор Забелаў прэзентаваў свой першы сольны альбом — „NITI“ Культура. Эўрарадыё (9 траўня 2021). Праверана 26 лістапада 2023 г.
  10. ^ Егор Забелов (рас.) Джазмены. JazzMap. Праверана 26 лістапада 2023 г.
  11. ^ Віртуозны музыкант Ягор Забелаў дасьць адзіны сольны канцэрт у Магілёве. Магілёўскі абласны тэатар лялек (2017). Праверана 26 лістапада 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць