Ка́рльстад (па-швэдзку: Karlstad, вымаўляецца ['kɑːɭsta]) — горад на захадзе Швэцыі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны й лэну Вэрмлянд. Разьмешчаны на паўночным беразе возера Вэнэрн, у ляндскапе Вэрмлянд. Насельніцтва складае 61 492 жыхары (на 31 сьнежня 2015).

Карльстад
швэдз. Karlstad
Ратуша Карльстада
Ратуша Карльстада
Герб Карльстаду
Дата заснаваньня: 1584
Краіна: Швэцыя
Лэн: Вэрмлянд
Камуна: Карльстад
Плошча: 30,31 км²
Вышыня: 64 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 61 492 чал.
шчыльнасьць: 2028,77 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 054
Паштовы індэкс: 65X XX
Геаграфічныя каардынаты: 59°23′14.896″ пн. ш. 13°30′35.928″ у. д. / 59.38747111° пн. ш. 13.50998° у. д. / 59.38747111; 13.50998Каардынаты: 59°23′14.896″ пн. ш. 13°30′35.928″ у. д. / 59.38747111° пн. ш. 13.50998° у. д. / 59.38747111; 13.50998
Карльстад на мапе Швэцыі
Карльстад
Карльстад
Карльстад
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.karlstad.se

Карлстад разьмешчаны ў вусьці самай доўгай ракі Швэцыі Клярэльвэн, якая ўпадае ў возера Вэнэрн, найбуйнейшае паводле плошчы возера краіны (і трэцяе паводле плошчы ў Эўропе пасьля Ладаскага і Анескага азёраў).

Гісторыя

рэдагаваць

Гісторыя Карльстаду бярэ пачатак у XIII стагодзьдзі ад гандлёвага мястэчка Тынгва́ла, якому кароль Карл IX надаў у 1584 годзе гарадзкія прывілеі і новую назву — Карльстад, што ў перакладзе значыць «горад Карла». На той момант мястэчка налічвала 45 двароў і 150 жыхароў[1]. У 1647 годзе Карльстад становіцца цэнтрам біскупства, а ў 1775 годзе — цэнтрам лэну Вэрмлянд. Да XIX стагодзьдзя Карльстад заставаўся невялічкім мястэчкам: у 1800 годзе яго насельніцтва складала ўсяго 2 165 чалавек. Але ў XIX стагодзьдзі ён становіцца важным портам у вусьці ракі Клярэльвэн па якой сплаўлялі лес. У 1869 годзе чыгунка зьвязала горад зь мястэчкам Лякса, а ў 1871 годзе — з Нарвэгіяй. У 1865 годзе ў Карльстадзе адбыўся пажар, амаль цалкам зьнішчыўшы горад. Ацалелі толькі сабор, біскупскі двор ды некалькі дамоў у квартале Альмэн. Сярод будынкаў адбудаванага гораду можна назваць ратушу (1868), Масонскую ложу (1869), гарадзкі гатэль.

У 1905 годзе ў Карльстадзе вяліся перамовы аб скасаваньні Швэдзка-нарвэскай уніі. У 1999 годзе горад атрымаў свой унівэрсытэт.

 
Мост Эстра Брун

Славутасьці

рэдагаваць

Гарады-сябры

рэдагаваць
  1. ^ Meyer-Lie, Anita; Per Berggren (November 1999) (på Svenska). Karlstads Fasader. Karlstad: Berggren&Meyer-Lie. Sid. 6. ISBN 91-973720-0-5