Юры Шаўцоў
беларускі гандбаліст і трэнэр
Ю́ры Анато́льевіч Шаўцо́ў (нарадзіўся 16 сьнежня 1959, Слуцак, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР) — савецкі й беларускі гандбаліст, заслужаны майстар спорту СССР (1982). Трэнэр па гандболе, галоўны трэнэр мужчынскай зборнай Беларусі. Алімпійскі чэмпіён (1988), чэмпіён сьвету (1982).
Юры Шаўцоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 сьнежня 1959 (65 гадоў) Слуцак, БССР | |
Рост | 180 см | |
Пазыцыя | правы скрайні | |
Моладзевыя клюбы | ||
—1974 1974—1978 |
Слуцак СКА Менск | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
1978—1992 1992—1993 |
СКА Менск Бляў-Вайс Шпандаў |
|
Зборныя | ||
СССР | 250 (?) | |
Трэнэрскія клюбы | ||
1993—1996 1996—2001 2001—2005 2005—2008 2009— |
Бляў-Вайс Шпандаў Лемга ТУСЭМ Эсэн Райн-Нэкар Лёвэн Беларусь |
Спартовыя ўзнагароды | ||
Алімпійскія гульні | ||
Золата | Сэул-1988 | Зборная |
Гульнявая кар’ера
рэдагавацьПершы трэнэр — Уладзімер Шабуня. Гуляў на пазыцыях правага скрайняга і лінейнага.
Трэнэрская кар’ера
рэдагаваць- 1992—1996 — «Бляў-Вайс Шпандаў» (Бэрлін)
- 1996—2001 — «Лемга»
- 2001—2005 — ТУСЭМ (Эсэн)
- 2005—2008 — «Райн-Нэкар Лёвэн» (Мангайм)
- Зь ліпеня 2009 — галоўны трэнэр зборнай Беларусі
Дасягненьні
рэдагаваць- Алімпійскі чэмпіён: 1988
- Чэмпіён сьвету: 1982
- 6-разовы чэмпіён СССР (1981, 1984—1986, 1988—1989)
- 3-разовы ўладальнік Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990)
- 2-разовы ўладальнік Кубку кубкаў эўрапейскіх краінаў (1983, 1988)
- уладальнік Супэркубку (1989)
- у якасьці трэнэра нямецкіх клюбаў — чэмпіён і ўладальнік Кубку Няммеччыны (1997) і Кубку ЭГФ (2005), фіналіст Кубку Нямеччыны (1999, 2003, 2006, 2007) і Кубку кубкаў (2008)
- Ордэн «Знак Пашаны»