Юры Касабуцкі

беларускі ксёндз

Ю́ры Казі́меравіч Касабу́цкі[1] (нар. 15 лютага 1970, Маладэчна) — беларускі ксёндз, дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касьцёлу.

Юры Касабуцкі
Дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі
29 лістапада 2013 —
ЦаркваРыма-Каталіцкі Касьцёл

Адукацыя
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся15 лютага 1970 (54 гады)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Маладэчна Менскай вобласьці
БацькаКазімер
МаціУладыслава
Прыняцьце сьвятога сану7 сьнежня 1996
Япіскапская хіратонія25 студзеня 2014

Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Касабуцкі (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і электрыка Казімера і тэлеграфісткі Ўладыславы[2]. У 1987 року скончыў сярэднюю школу № 8 места Маладэчна[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, адслужыў у войсках проціпаветранай абароны ў Ленінградзе[2]. У 1991 року паступіў у Вышэйшую духоўную сэмінарыю ў Горадні.

7 сьнежня 1996 року высьвячаны ў сьвятары. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава ў Магілёве і адміністратара парафіі Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ў Вялейцы. З 1999 па 2001 рок навучаўся ў Каталіцкім унівэрсытэце Любліну (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята багаслоўя. З 2001 па 2004 рок выконваў абавязкі прэфэкта Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Пінску. У 2004 року прызначаны дырэктарам сакратарыяту Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, а праз год — канцлерам курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 2006 року служыў у парафіі Найсьвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Менску. Выкладаў у Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Пінску і тэалягічным коледжы імя сьв. Яна Хрысьціцеля ў Менску.

29 лістапада 2013 року папа рымскі Францішак прызначыў а. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 25 студзеня 2014 року адбылася біскупская хіратонія, якую зьдзейсьніў архібіскуп менска-магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч у спаўслужэньні з біскупам гарадзенскім Аляксандрам Кашкевічам і біскупам пінскім Антоніем Дзям’янкам. Як усе дапаможныя біскупы, Юры Касабуцкі стаў тытулярным біскупам, біскупам Сцыліюму.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Кособуцкий Юрий Казимирович (рас.). Сярэдняя школа №8 г. Маладэчна (14 лістапада 2015). Праверана 27 жніўня 2020 г.
  2. ^ а б «Схадзі спачатку ў войска, а потым паедзеш у семінарыю». Біскуп Юрый Касабуцкі пра 50 гадоў жыцця і сваё другое паўналецце. Менска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага касьцёлу ў Рэспубліцы Беларусі (15 лютага 2020). Праверана 27 жніўня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць