Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі
Канфэрэ́нцыя каталі́цкіх бі́скупаў Белару́сі — найвышэйшая душпастырская нарада Каталіцкай царквы ў Беларусі, створаная ў лютым 1999 году на Ўстаноўчым сходзе.
Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі | |
Абрэвіятура | ККББ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 11 лютага 1999 (25 гадоў таму) |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Сяброўства | Каталіцкая царква ў Беларусі |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Генэральны сакратар | Юзаф Станеўскі |
Старшыня | Алег Буткевіч |
Намесьнік | Аляксандар Кашкевіч |
Асноўныя асобы | Антоні Дзям’янка, Казімер Велікаселец |
Кіроўны орган | Пастаянная рада |
Матчына кампанія | Каталіцкая царква |
Колькасьць супрацоўнікаў | 34 (2021 год) |
Сайт | catholic.by |
Будова
рэдагавацьНа 2021 год ККББ улучала Пленарны сход, Пастаянную раду і Генэральны сакратарыят. У яе падпарадкаваньні знаходзіліся:
- 6 камісіяў — 1) абароны малалетніх, 2) агульнага пастырства, 3) Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў, 4) духавенства, 5) каталіцкай адукацыі і катэхезы, 6) фармацыi сэмiнарыстаў i сьвятароў;
- 9 радаў — 1) аховы культурнай спадчыны і асяродзьдзя, 2) дабрачыннасьці, справядлівасьці і міру, 3) кантактаў зь дзяржавай, 4) міграцыі, турызму і пілігрымак, 5) сьвецкіх, моладзі і пастырства, 6) сродкаў масавай інфармацыі, 7) сям’і, 8) цьвярозасьці, 9) экумэнізму.
- будаўнічае бюро, інфармацыйная служба, пастырскі і тэлевізійны цэнтры, а таксама таварыства «Карытас»[1].
Старшыні
рэдагаваць- Казімер Сьвёнтак (11 лютага 1999 — 14 чэрвеня 2006)
- Аляксандар Кашкевіч (14 чэрвеня 2006 — 3 чэрвеня 2015)
- Тадэвуш Кандрусевіч (3 чэрвеня 2015 — 3 студзеня 2021)
- Алег Буткевіч (зь 15 красавіка 2021 году)[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі // Менска-Магілёўская архідыяцэзія, 2021 г. Праверана 15 красавіка 2021 г.
- ^ Старшынёй Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі выбраны Алег Буткевіч // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 красавіка 2021 г. Праверана 15 красавіка 2021 г.