Юры Губарэвіч

Юры Іванавіч Губарэвічбеларускі грамадзкі й дзяржаўны дзяяч. Старшыня руху "За свабоду".[1][2].

Юры Губарэвіч
Губаревич-Юрий-Иванович.png
Сьцяг Беларусі Старшыня руху "За свабоду"
16 кастрычніка 2016 — цяперашні час
Сьцяг Беларусі Намесьнік старшыні партыі БНФ
2007 — 2009
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 лютага 1978 (44 гады)
Сьцяг СССР СССР, БССР, Берасьцейская вобласьць, Бярозаўскі раён, Белаазёрск
Рух: За свабоду
Сужэнец: Станіслава
Дзеці: дзьве дачкі: Агата, Івона
Адукацыя: вышэйшая, інжынэр-электрык

ПаходжаньнеРэдагаваць

Нарадзіўся 23 лютага 1978 году ў СССР, у месьце Белаазёрск. Яно знаходзіцца ў Берасьцейскай вобласьці. Бацькі інжынэры-будаўнікі[3].

ВучобаРэдагаваць

Мае вышэйшую адукацыю. Скончыў Менскую палітэхнічную акадэмію. Інжынэр-электрык. Скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Ўкраіны, за што мае годнасьць магістра кіраваньня. Працаваў у гэткіх краінах як: ЗША, Чэхія, Польшча.

Дарослае жыцьцёРэдагаваць

Меў пасады на дзяржаўных прадпрыемтсвах Беларусі. Напрыклад, працаваў на ЗАТ "Белраснафтахімрэсурс". Зараз мае сваю ўласную справу.

Дзяржаўная дзейнасьцьРэдагаваць

Пачаў дзейнасьць ў Маладым фронце (пры БНФ). У 2003 року выбіраўся дэпутатам гарадзкога савета м. Белаазёрск[4], дзе сам нарадзіўся. Стаў намесьнікам старшыні гарадзкога савету[5]. Аднак улады правялі "давыбары" ў савет, дзе большасьць займалі прапрэзыдэнцкія кандыдаты. У 2006 годзе быў даверанай асобай удзельніка выбараў Прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Мілінкевіча[6]. У 2016 року Ю. Губарэвіч стаў старшынём руху "За свабоду"[6]. Прымае ўдзел у выбарах Прэзыдэнта Беларусі 2020 году[7].

Удзел у выбарах 2020Рэдагаваць

Галоўныя задачы пры перамозе на пасаду галавы краіны[7][8]:

  • аб’яднаньне з Эўразьвязам
  • звальненьне ідэалягічных работнікаў і скарачэньне чыноўнікаў
  • дапамога дзяржаўным прадпрыемствам і работнікам, што страцілі працу
  • паўгода вучобы за мяжой для студэнтаў і стажыроўка для выкладчыкаў за мяжой кожныя пяць гадоў
  • увядзеньне судоў прысяжных

Сям'яРэдагаваць

Жанаты. Жонка айты мэнэджэр. Мае зь ёю дзьве дочкі, якія вучацца ў школе. Захапленьні Ю. Губарэвіча: рыбалка, падарожжы, плаваньне. Ю. Губарэвіч мае брата, які вуніят, а сам Юры Губарэвіч праваслаўны.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць