Юнас Энрат
Ю́нас Э́нрат (па-швэдзку: Jhonas Enroth; нарадзіўся 25 чэрвеня 1988 году, Стакгольм, Швэцыя) — швэдзкі хакеіст, гулец клюбу «Эрэбру» і нацыянальнай зборнай Швэцыі.
Юнас Энрат | ||
---|---|---|
Рост | 181 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 25 чэрвеня 1988 (36 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Стакгольм, Швэцыя | |
Клюб | Эрэбру | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Швэцыя | |
Драфт НХЛ | 46, 2006 Бафала Сэйбрз | |
Гульнявая кар’ера | 2007 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьНа драфце НХЛ 2006 году Энрат быў абраны ў 2 раўндзе пад агульным 46-м нумарам клюбам «Бафала Сэйбрз». Ён стаў найлепшым эўрапейскім брамнікам на драфце.
У 2007 годзе Энрат увайшоў у лік чатырох прэтэндэнтаў на званьне найлепшага пачаткоўца Швэдзкай элітнай сэрыі 2008 году, аднак узнагароду ў выніку атрымаў іншы брамнік[4]. Рэгулярны сэзон 2007—2008 гадоў Юнас скончыў у якасьці найлепшага брамніка з найлепшым працэнтам адбітых кідкоў і каэфіцыентам надзейнасьці.
31 траўня 2008 году Энрат падпісаў трохгадовы кантракт з камандай НХЛ «Бафала Сэйбрз». У новым клюбе брамнік дэбютаваў 7 лістапада 2009 году матчам супраць «Бостан Бруінз», у якім Энрат прапусьціў 4 галы.