Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2014 году

Прэзыдэ́нцкія вы́бары ва Ўкраі́не 2014 году — хада выбарчых падзеяў ва Ўкраіне, у выніку якіх 25 траўня 2014 году ў краіне былі праведзеныя выбары прэзыдэнта Ўкраіны. Першапачатковая дата выбараў была прызначаная на 26 лютага 2015 году, але дата апынулася перанесенай у лютым 2014 году праз вынікі палітычных падзеяў у краіне канца 2013—пачатку 2014 гадоў[1][2].

2010
 Сьцяг Украіны
2019
Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2014 году
25 траўня
Кандыдат Пятро Парашэнка Юлія Цімашэнка
Партыя незалежны кандыдат Бацькаўшчына
Галасоў выбаршчыкаў 9 857 308 2 310 050
Адсотак 54,7 12,81%
Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2014 году

Выбарчыя акругі, дзе большасьць галасоў атрымаў П. Парашэнка (чырвоным), М. Добкін (зялёным); выбары не адбыліся праз узброеныя выступы сэпаратыстаў (шэрым) або анэксію Расеяй (белым)

Цяперашнія выбары прэзыдэнта Ўкраіны праходзіцьмуць на фоне існаваньня пра-расейскіх узброеных выступаў на ўсходзе краіны й правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі ў рэгіёне, накіраваных на спыненьне сэпаратысцкіх выступаў, падчас якіх у Данецкай і Луганскай вобласьцях фармаваньні сэпаратыстаў узялі пад кантроль некалькі раённых цэнтраў рэгіёну[3]. 17 траўня 2014 году Цэнтарвыбаркам Украіны заявіў, што ўзброеныя пра-расейскія выступы могуць спрычыніцца да немагчымасьці правядзеньня выбараў у Данецкай і Луганскай вобласьцях, што, такім чынам, пазбавіць мажлівасьці волевыяўленьня прыкладна 2 мільёнаў чалавек[4]. Апрача таго, у лютым—сакавіку гэтага ж году адбылася анэксія тэрыторыі Крымскага паўвостраву Расеяй, у выніку чаго правядзеньне цяперашніх выбараў прэзыдэнта Ўкраіны стала немажлівым у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Севастопалі[3].

Выбарчым правам валодаюць блізу 36 млн грамадзянаў Украіны[4].

Падрыхтоўка

рэдагаваць

У траўні 2013 году партыі «Бацькаўшчына», УДАР і УА Свабода дамовіліся пра каардынацыю сваіх дзеяньняў падчас выбарчай кампаніі ва Ўкраіне 2015 году, паабяцаўшы падтрымку кандыдата адной з гэтых партыяў, які атрымае найбольшую колькасьць галасоў у адпаведным туры выбараў. У выпадку правядзеньня выбараў толькі ў адным туры тры партыі паабяцалі дамовіцца наконт адзінага кандыдата[5]. Да імпічмэнту Януковіча ён лічыўся найбольш верагодным кандыдатам ад Партыі Рэгіёнаў, але ён жа выказаў меркаваньне, што ня будзе прапаноўваць уласную кандыдатуру ў выпадку, калі ягоны рэйтынг апынецца занадта нізкім. У выпадку ўдзелу Януковіча ў выбарах 2015 году ён бы атрымаў другі, апошні прэзыдэнцкі тэрмін (гл. ніжэй).

Эўрамайдан

рэдагаваць

22 лютага 2014 году на фоне працягу пратэстаў ва Ўкраіне і невядомасьці знаходжаньня папярэдняга прэзыдэнта краіны Віктара Януковіча Вярхоўная Рада Ўкраіны 328 галасамі «за» зацьвердзіла імпічмэнт абранага ў 2010 годзе прэзыдэнта[6]. У гэты ж дзень Аляксандар Турчынаў, намесьнік старшыні партыі «Бацькаўшчына», быў прызначаны сьпікерам Вярхоўнай Рады[7], а таксама выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта краіны да прызнаньня вынікаў выбараў новага кіраўніка дзяржавы[8].

У лютым гэтага ж году ўрад папярэдняга прэм’ер-міністра, Сяргея Арбузава, быў адпраўлены ў адстаўку, былы прэзыдэнт краіны Януковіч зьбег у Расею[9]. Нягледзячы на выкананую працэдуру адстаўкі прэзыдэнта Вярхоўнай Радай, дазволенай паводле вернутае Канстытуцыі Ўкраіны 2004 году, Януковіч, а таксама ўрадавыя асобы Расеі заяўляюць пра Віктара Януковіча як пра легітымнага прэзыдэнта Ўкраіны. 28 лютага, падчас сваёй прэс-канфэрэнцыі ў Растове-на-Доне, былы прэзыдэнт выказаўся пра будучыя выбары як «незаконныя» й выразіў сваю адмову ад удзелу ў іх[10].

Зь лютага гэтага ж году ва ўсходніх вобласьцях Украіны распачаўся шэраг пра-расейскіх акцыяў пратэстаў, у той час як на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопалю пачалася ўзброеная інтэрвэнцыя Расейскае Фэдэрацыі. У выніку разьвіцьця інтэрвэнцыі Расеі (гл. крымскі крызіс (2014)) адбылася фактычная страта кантролю Ўкраіны над АРК і Севастопалем і фактычнае ўваходжаньне гэтых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у склад Расеі. У красавіку гэтага ж году пра-расейскія выступы на ўсходзе Ўкраіны, дакладней, іх падзеі, што адбываліся ў Данецкай і Луганскай вобласьцях, перарасьлі ва ўзброены сэпаратысцкі рух, у рамках якога ўзброеныя пра-расейскія сілы ўзялі пад кантроль пэўныя рэгіёны гэтых вобласьцяў[4].

Цяперашні губэрнатар Данецкае вобласьці Сяргей Тарута прапанаваў на 15 чэрвеня гэтага ж году правядзеньне агульнанацыянальнага рэфэрэндуму, на якім былі б вынесеныя пытаньні дэцэнтралізацыі ўлады (у прыватнасьці, меншым пералічваньні прыбытку рэгіёнаў цэнтральным уладам) і наданьня расейскай мове (гл. таксама расейская мова ва Ўкраіне) статусу другой дзяржаўнай[11]. На наступны дзень Канстытуцыйны Суд Украіны прыняў рашэньне пра выкананьне будучым абраным кандыдатам пяцігадовага прэзыдэнцкага тэрміну[12].

17 траўня Цэнтральная выбарчая Камісія Ўкраіны паведаміла, што ў выніку незаконнае дзейнасьці невядомых асобаў падрыхтоўка да правядзеньня выбараў была сарваная на тэрыторыі шасьці выбарчых акругаў Данецкай і Луганскай вобласьцяў. Паводле паведамленьняў ЦВК працаўнікі выбарчых камісіяў ды іхнія сем’і атрымлівалі пагрозы ў свой адрас, а ў выніку неажыцьцяўленьня падрыхтоўкі да выбараў каля 5,6% ад насельніцтва Ўкраіны з правам голасу не атрымае доступу да ўласнага волевыяўленьня[4].

Выбарчая сыстэма

рэдагаваць

Тэрмін паўнамоцтваў абранага прэзыдэнта Ўкраіны складае 5 год[13][14][15]. У выпадку адсутнасьці большасьці галасоў у ніводнага з кандыдатаў у выбарах ладзіцца другі тур галасаваньня, у які праходзяць два кандыдаты з найбольшаю колькасьцю атрыманых галасоў у першым туры[16].

Вылучэньне

рэдагаваць

Верагодныя кандыдаты мелі магчымасьць вылучыць сваю кандыдатуру на выбары прэзыдэнта Ўкраіны ў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Ўкраіны пачынаючы з 25 лютага[17] да 30 сакавіка 2014 году, апошняя дата рэгістрацыі кандыдатаў — 4 красавіка гэтага ж году[18][19][20]. Кандыдат у прэзыдэнты краіны мусіць прадаставіць пакет адпаведных дакумэнтаў і надаць заклад памерам 2,5 млн. грыўняў[18].

У цяперашніх выбарах прэзыдэнта Ўкраіны возьме ўдзел 21 кандыдат, зь іх 15 зьяўляюцца самавылучэнцамі[21][22].

Партыя Рэгіёнаў

рэдагаваць

Былы прэзыдэнт краіны, Віктар Януковіч, да свайго імпічмэнту лічыўся адным зь верагодных кандыдатаў у прэзыдэнты Ўкраіны на выбарах 2015 году, у выніку перамогі на гэтых выбарах Януковіч атрымаў бы другі і апошні прэзыдэнцкі тэрмін[23]. Тым ня менш, 19 сьнежня 2013 году Януковіч не зрабіў канчатковага рашэньня наконт мажлівага ўдзелу і адзначыў пра сваю адмову ад удзелу ў выпадку, калі ягоны рэйтынг апынецца нізкім і беспэрспэктыўным[24]. У прыватнасьці, выказваліся здагадкі пра верагоднае балятаваньне ад Партыі Рэгіёнаў у кандыдаты ў прэзыдэнты Сяргея Цігіпкі[25].

Пазьней пра свой патэнцыйны ўдзел у выбарах заявілі чатыры сябры партыі — Сяргей Цігіпка, Алег Цароў, Юры Бойка і Міхаіл Добкін, але 29 красавіка ў якасьці кандыдата ад Партыі Рэгіёнаў быў вылучаны Міхаіл Добкін, тады як Цігіпка балятаваўся на выбары ў якасьці самавылучэнца[21][26]. 15 красавіка Алегу Царову былі высунутыя афіцыйныя абвінавачваньні ў сувязі з падтрымкай сэпаратысцкае дзейнасьці ва ўсходняй Украіне, 29 красавіка Цароў зьняў уласную кандыдатуру[27][28].

Па ўцёках Януковіча ў Расею былы прэзыдэнт выказаўся пра выбары 2014 году як нелегітымныя й адмовіўся ад удзелу ў іх[10].

Бацькаўшчына

рэдагаваць

7 сьнежня 2012 году «Бацькаўшчына» аб’явіла пра свой намер высунуць у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны на выбарах 2015 году Юліі Цімашэнка, 14 сьнежня 2013 году зьезд партыі ўхваліў адпаведнае рашэньне. Незважаючы на гэта, 11 кастрычніка 2011 году Цімашэнка была абвінавачаная ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і асуджаная на 7 год пазбаўленьня волі, падчас якога ёй было забаронена займаць выбарныя пасады[29][30][31]. З прычыны знаходжаньня Цімашэнка ў зьняволеньні цягам парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне 2012 году перадвыбарны сьпіс Бацькаўшчыны ўзначаліў Арсень Яцанюк[32][33].

Да 22 лютага 2014 Юлія Цімашэнка заставалася ў зьняволеньні, пасьля чаго Вярхоўная Рада прагаласавала за яе вызваленьне і скасаваньне ейнае судзімасьці, што дазволіла ёй узяць удзел у выбарах.

27 кастрычніка 2013 году пра свой намер узяць удзел у выбарах прэзыдэнта заявіў лідэр партыі УДАР Віталь Клічко[34][35][36]. Нягледзячы на гэта, шэраг экспэртаў мела сумневы наконт будучыні палітычнай кампаніі Клічко як кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны з тае прычыны, што ўкраінскае заканадаўства патрабуе ад верагоднага кандыдата цэнз аселасьці ў 10 гадоў да дня выбараў, аднак Клічко цягам пэўнага часу жыў ва Ўкраіне й Нямеччыне, дзе, паводле паведамленьняў некаторых СМІ, меў від на жыхарства[35][36]. 29 сакавіка Клічко заявіў пра адмаўленьне ад балятаваньня ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны, выказаўшы падтрымку Пятру Парашэнку[37].

Адмоўлена ў рэгістрацыі

рэдагаваць

Напачатку выбарчае кампаніі шэраг патэнцыйных кандыдатаў не атрымалі дазвол ад ЦВК на балятаваньне на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. Адмову ў рэгістрацыі атрымалі А. Бурнашова, У. Марыніч, А. Махлай, А. Кучаравенка, У. Чапей, Л. Ражнова, Л. Максіменка, Д. Мірашнічэнка, П. Рэкаль, Т. Анапрыюк і З. Абасаў[38][39][40][41]. 3 красавіка было адмоўлена ў рэгістрацыі таксама Яўгену Церахаву, Юрыю Іваніцкаму й асобе, якая мела дакумэнты на імя Дарта Вэйдэра[42].

Сьпіс кандыдатаў

рэдагаваць

На цяперашні час вядома пра будучы ўдзел у выбарах 18 кандыдатаў, апрача гэтага, 5 кандыдатаў адмовіліся ад удзелу ў выбарах.

  • Вольга Багамолец — незалежная кандыдатка, падтрыманая Сацыялістычнай Партыяй Украіны[21][43];
  • Юры Бойка — незалежны кандыдат[21];
  • Міхаіл Добкін — незалежны кандыдат[21];
  • Андрэй Грыненка — незалежны кандыдат[21];
  • Анатоль Грыцэнка — «Грамадзянская Пазыцыя»[44];
  • Валер Канавалюк — незалежны кандыдат[21];
  • Васіль Куйбіда — Народны Рух Украіны[21];
  • Рэнат Кузьмін — незалежны кандыдат[21];
  • Алег Ляшко — Радыкальная Партыя Алега Ляшко[21];
  • Мікола Маламуж — незалежны кандыдат[21];
  • Пятро Парашэнка — незалежны кандыдат[21], падтрыманы «УДАРам»;
  • Вадзім Рабіновіч — незалежны кандыдат[21];
  • Уладзімер Саранаў — незалежны кандыдат[21];
  • Сяргей Цігіпка — самавылучэньне[21];
  • Васіль Цушко — незалежны кандыдат[21];
  • Алег Цягнібок — УА Свабода[21];
  • Юлія Цімашэнка — «Бацькаўшчына»[21];
  • Дзьмітры Яраш — «Правы Сэктар», самавылучэньне[21];

Адмовіліся

рэдагаваць
  • Аляксандар Кліменка — Украінская Народная Партыя, адмовіўся 17 траўня, падтрымаў П. Парашэнку[45];
  • Натальля Каралеўская — незалежная кандыдатка, адмовілася 1 траўня[46];
  • Пятро Сіманенка — Камуністычная партыя Ўкраіны, адмовіўся 16 траўня[47];
  • Алег Цароў — самавылучэньне, адмовіўся 29 красавіка[28];
  • Зоран Шкірак — незалежны кандыдат, адмовіўся 10 траўня[48].

Тым ня менш, ЦВК не зацьвярджае адмаўленьне ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах пасьля 1 траўня[49].

Папярэднія зьвесткі

рэдагаваць

Ніжэй прыведзеныя зьвесткі некаторых экзыт-полаў датычна ўпадабаньняў выбарцаў ды іх параўнаньне з вынікамі выбараў 2010 году. Мінусам пазначаныя кандыдаты, якія ня ўдзельнічацьмуць у выбарах. Блакітным паказаны лідэр паводле таго ці іншага апытаньня, ружовым — другі кандыдат, найбольшыя вынікі паводле апытаньняў пазначаныя тлустым. У выпадку адсутнасьці лідэра ў першым туры выбараў ладзіцца другі, у якім удзельнічаюць два кандыдаты з найбольшаю колькасьцю галасоў. Апошняя калёнка справа паказвае розьніцу між «блакітным» і «ружовым» кандыдатам паводле таго ці іншага апытаньня. У выпадку, калі невядомая дата апытаньня, даецца дата публікацыі таго ці іншага апытаньня.

Дата Экзыт-пол                   Іншыя Розьніца
В. Януковіч
ПР
С. Цігіпка
нез.
М. Добкін
ПР
В. Клічко
УДАР
Ю. Цімашэнка
«Бацькаўшчына»
А. Цягнібок
УА Свабода
П. Сіманенка
КПУ
П. Парашэнка
нез.
А. Ляшко
РП
13—19 траўня Ukrainian National Academy of Pedagogic Sciences 8.0 13.3 45.0 7.6 6.7 31.7
6—8 траўня GfK[a] 10.6 4.6 10.4 1.5 3.2 47.9 6.4 20.4 37.3
25—29 красавіка Цэнтар Разумкова 6.7 4.2 14.8 1.9 4.5 47.7 5.0 15.2 33.9
Без удзелу Царова[50]
9—16 красавіка SOCIS, КМІС, «Рейтинг», Цэнтар Разумкова 7.4 6.0 14.0 2.1 5.6 48.4 4.6 11.9 34.4
28 сакавіка—2 красавіка Цэнтар Разумкова, «Рейтинг» 8.8 5.2 19.1 2.3 4.6 42.3 5.5 12.2 23.2
С. Цігіпка выключаны з ПР[51]
31 сакавіка «Перадавыя прававыя ініцыятывы»[b] 19.6 1.2 12.7 3.6 3.5 42.0 2.3 14.9 22.4
Кандыдат ад ПР — М. Добкін, без удзелу В. Януковіча
Без удзелу В. Клічко
14—26 сакавіка Міжнародны рэспубліканскі інстытут[c][d] 7.0 3.0 13.0 14.0 3.0 4.0 27.0 18.0 13.0
14—19 сакавіка SOCIS, КМІС, «Рейтинг», Цэнтар Разумкова 10.0 5.3 12.9 12.0 2.5 5.0 36.2 5.0 11.1 23.3
4—18 сакавіка GfK[e] 8.5 5.0 19.0 12.0 1.5 7.0 39.5 7.9 20.5
Без удзелу В. Януковіча
1—6 сакавіка Цэнтар сацыяльнага маніторынгу 11.4 14.2 15.5 3.7 6.4 13.7 3 1,3
25 лютага—4 сакавіка SOCIS 9.6 21.3 14.1 3.6 6.4 30.9 14.3 9.6
28 лютага—3 сакавіка КМІС[f] 13.3  · 20.1 13.9 2.8 8.3 32.8 8.8 12.7
Без удзелу Януковіча, з улікам інтэрвэнцыі на Крымскі паўвостраў
24 студзеня—1 лютага SOCIS 29,2 22.8 19.1 2.8 4.3 15.9 6.0 6.4
17—26 студзеня SOCIS 29,5 21.6 20.8 4.7 5.7 13.0 4.6 7.9
2014
23—27 сьнежня R&B[g] 36,0 19.9 11.2 5.7 5.4 11.0 10.7 16.1
7–17 сьнежня «Рейтинг»[h] 28,2 22.7 23.2 5.5 6.3 8.0 6.1 5.0
26 кастрычніка—8 лістапада IFES[i] 31,0 30.0 17.0 6.0 9.0 7.0 1.0
30 верасьня—8 кастрычніка Цэнтар Разумкова[j] 26,3 20.9 18.1 5.1 7.7 4.1 17.8 5.4
26 верасьня—6 кастрычніка «Рейтинг»[k] 28,0 25.0 22.0 8.0 8.0 2.0 6.0 3.0
15—25 верасьня R&B[l] 32,5 18.3 17.0 4.8 7.7 5.0 14.7 14.2
21–30 траўня КМІС[m] 27,2 30.2 11.0 7.0 24.6 3.0
2013
21–24 сьнежня Цэнтар Разумкова[n] 32,6 16.6 18.6 7.4 8.8 16.0 14.0
2012
17 студзеня 2010 Вынікі выбараў-2010 35,3 13,1 25.1 1.4 3.5 21.6 10.2

Міжнародная рэакцыя

рэдагаваць

Першапачаткова афіцыйныя асобы Расейскае Фэдэрацыі выступалі супраць пераносу даты выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, лічачы імпічмэнт Януковіча й новы ўрад краіны нелегітымным[52]. Аднак ужо 7 траўня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін выступіў з ухваленьнем выбараў, аднак адзначыўшы, што выбары ня будуць мець посьпеху ў выпадку адсутнасьці абароны правоў усіх грамадзянаў Украіны[53].

У пачатку траўня ЗША і Эўразьвяз выступілі з абяцаньнем прыняцьця санкцыяў пры ўмяшальніцтве Расеі ў хаду выбараў ва Ўкраіне, што стала б дадатковымі санкцыямі адносна Расеі, паколькі ў сувязі з інтэрвэнцыяй апошняй на тэрыторыі Крыму з боку краінаў Захаду ўжо быў прыняты пакет пэўных санкцыяў супраць Расеі[54]. Верагодныя дадатковыя санкцыі падразумяваюць абмежавальныя захады супраць галінаў расейскай эканомікі ў адрозьненьне ад папярэдніх, прынятых з нагоды інтэрвэнцыі ў Крым, якія закраналі толькі прыватных асобаў і некаторыя кампаніі[55]. Раней ЗША ды краіны Эўразьвязу выступілі з абвінавачваньнем Расеі ў правакаваньні ўзброеных пратэстаў на ўсходзе Ўкраіны[56].

Назіраньне

рэдагаваць

Паводле стану на 2 траўня ЦВК Украіны зарэгістравала 543 афіцыйных міжнародных назіральнікаў. Сярод іншага, уласных назіральнікаў накіравалі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека, Парлямэнцкая асамблея АБСЭ, Сусьветны кангрэс украінцаў, а таксама ЗША[57]. 9 траўня памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаньнях Эўропы й Эўразіі Вікторыя Нуланд заявіла, што ЗША падтрымае 255 доўгатэрміновых і звыш 3300 кароткатэрміновых назіральнікаў[58].

26 траўня на адпаведным брыфінгу з нагоды падліку галасоў старшыня ЦВК Украіны Міхаіл Ахендоўскі заявіў, што паводле папярэдніх падлікаў галасоў абраным прэзыдэнтам Украіны можа лічыцца Пятро Парашэнка. Згодна з інфармацыяй апрацаваных 90,01% пратаколаў Парашэнка атрымаў 54,22% галасоў выбарцаў, другое месца з вынікам 13% атрымала старшыня партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка[59]. Згодна з абноўленымі зьвесткамі (98,52% апрацаваных пратаколаў) адсоткавая дзеля галасоў выбарцаў, аддадзеных на карысьць П. Парашэнкі, склала 54,69%, Ю. Цімашэнка — 12,82%[60].

Адпаведнае паведамленьне адносна прызнаньня вынікаў выбараў у гэты ж дзень накіравала МЗС Рэспублікі Беларусь[61].

29 траўня ЦВК Украіны апублікаваў адпаведныя зьвесткі, згодна зь якімі апрацавана 100% пратаколаў і перамогу ў пазачарговых выбарах з вынікам 54,7% атрымаў П. Парашэнка[62]. Інаўгурацыя новаабранага кіраўніка дзяржавы была заплянаваная 7 чэрвеня гэтага ж году[63], якая ўрэшце й адбылася згодна з гэтай датай[64].

  1. ^ Апытаньне праведзенае без уліку тых, хто не наведае выбары, або ня вызначыўся. Дадзеную акалічнасьць трэба ўлічваць дзеля слушнага супастаўленьня зь іншымі вынікамі.
  2. ^ Гл. заўвагу a.
  3. ^ Гл. заўвагу a.
  4. ^ Паводле гэтага апытаньня вынікі акругляюцца да 0,0 або 0,5 з мэтаю прыбраньня з статыстыкі выбарцаў, якія ня вызначаліся зь меркаваньнем, што робіцца дзеля прадухіленьня няправільных інтэрпрэтацыяў.
  5. ^ Гл. заўвагі a, d.
  6. ^ Гл. заўвагу a.
  7. ^ Гл. заўвагу a.
  8. ^ Гл. заўвагу a.
  9. ^ Гл. заўвагі a, d.
  10. ^ Гл. заўвагу a.
  11. ^ Гл. заўвагі a, d.
  12. ^ Гл. заўвагу a.
  13. ^ Гл. заўвагу a.
  14. ^ Гл. заўвагу a.
  1. ^ BBC. Ukrainian president and opposition sign early poll deal // BBC News. — 2014.
  2. ^ AlJazeera Ukraine president announces early elections // AlJazeera. — 2014.
  3. ^ а б Ukraine crisis timeline // BBC News. — 2014.
  4. ^ а б в г ЦВК: Проведення виборів на Донеччині та Луганщині стає дедалі складнішим // Украінская Праўда. — 2014.
  5. ^ Інтэрфакс-Украіна. Batkivschyna, UDAR, Svoboda to coordinate their actions at presidential election // Інтэрфакс-Украіна. — 2013.
  6. ^ Kyiv Post. Parliament votes 328-0 to impeach Yanukovych on Feb. 22; sets May 25 for new election; Tymoshenko free (VIDEO) // Kyiv Post. — 2014.
  7. ^ Voice of Russia. Alexander Turchinov elected as speaker of Ukrainian Parliament // Voice of Russia. — 2014.
  8. ^ Радыё Свабода. Турчынаў выконвае абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны // Радыё Свабода. — 2014.
  9. ^ Andrew Higgins, Andrew E. Kramer. Archrival Is Freed as Ukraine Leader Flees // The New York Times. — 2014.
  10. ^ а б Yanukovych: Presidential elections slated for May 25 unlawful, I won't run // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  11. ^ In Ukraine talks, finger-pointing and little sign of progress // The Washington Post. — 2014.
  12. ^ New Ukrainian president will be elected for 5-year term – Constitutional Court // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  13. ^ Украінская Праўда. Янукович отримав контрольний пакет у парламенті // Украінская Праўда. — 2014.
  14. ^ Interfax-Ukraine. Parliament sets parliamentary elections for October 2012, presidential elections for March 2015 // Kyiv Post. — 2011.
  15. ^ Reuters. Ukraine sets parliamentary vote for October 2012 // Kyiv Post. — 2011.
  16. ^ BBC. Q&A: Ukraine presidential election // BBC News. — 2010.
  17. ^ Інтэрфакс-Украіна. Nomination of presidential candidates in Ukraine to begin on February 25, says CEC head // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  18. ^ а б CEC registers seven more presidential candidates, including Poroshenko, Tymoshenko // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  19. ^ President of All-Ukrainian Jewish Congress Rabynovych to register as presidential candidate // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  20. ^ Nomination of presidential candidates in Ukraine to begin on February 25, says CEC head // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  21. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Twenty-three candidates to run for Ukraine's presidency // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  22. ^ В избирательном бюллетене остается 21 кандидат на пост президента - Магера // УНІАН. — 2014.
  23. ^ Інтэрфакс-Украіна. Regions Party is hoping for Yanukovych's reelection as president // Інтэрфакс-Украіна. — 2013.
  24. ^ Інтэрфакс-Украіна. Yanukovych vows not to run in 2015 presidential elections if his rating is low // Інтэрфакс-Украіна. — 2013.
  25. ^ gazeta.ua. Партия регионов выдвинет в президенты Тигипко? // gazeta.ua. — 2014.
  26. ^ Ukraine's Party of Regions expels presidential hopefuls Tigipko, Tsariov and Boiko // Інтэрфакс-Украіна.
  27. ^ Прокуратура открыла уголовное производство против Царева за сепаратистские идеи // УНІАН. — 2014.
  28. ^ а б Ukraine's Pro-Russian Candidate Quits Presidential Race // Радыё Свабода. — 2014.
  29. ^ ВВС. Ukraine ex-PM Yulia Tymoshenko jailed over gas deal // BBC News. — 2011.
  30. ^ Закон і Бізнес. The Tymoshenko verdict. Full text of the sentence // Закон і Бізнес.
  31. ^ Kyiv Post Staff. Tymoshenko convicted, sentenced to 7 years in prison, ordered to pay state $188 million (update) // Kyiv Post. — 2011.
  32. ^ Тиждень.ua. They Call Themselves the Opposition // Тиждень.ua. — 2012.
  33. ^ Украінская Праўда. Список депутатів нової Верховної Ради // Украінская Праўда. — 2012.
  34. ^ BBC. Q&A: Ukrainian parliamentary election // BBC News. — 2012.
  35. ^ а б Інтэрфакс-Украіна. Vitali Klitschko says intends to run for president in Ukraine // Інтэрфакс-Украіна.
  36. ^ а б Інтэрфакс-Украіна. Parliament passes law that could prevent Klitschko from running for president // Інтэрфакс-Украіна.
  37. ^ Boxing Champion Klitschko Withdraws from Ukraine Presidential Race // NBC News. — 2014.
  38. ^ ЦВК відмовила у реєстрації першому кандидату на посаду президента // ТВі. — 2014.
  39. ^ ЦИК отказал в регистрации двум кандидатам в президенты Украины // Сегодня.ua. — 2014.
  40. ^ Двум лицам отказано в регистрации на пост Президента // День.kyiv.ua. — 2014.
  41. ^ ЦИК зарегистрировала Бойко кандидатом в президенты // Корреспондент.net. — 2014.
  42. ^ ЦИК не пустила на президентские выборы Дарта Вейдера и еще двоих кандидатов // УНІАН. — 2014.
  43. ^ Ольга БОГОМОЛЕЦЬ - єдиний народний кандидат в Президенти, якого підтримує Соціалістична партія України // Афіцыйны партал Сацыялістычнае Партыі Ўкраіны. — 2014.
  44. ^ ЦВК зареєструвала кандидатами в президенти Тягнибока, Гриценка та ще двох // Украінская Праўда. — 2014.
  45. ^ З президентської гонки знявся ще один кандидат // Украінская Праўда. — 2014.
  46. ^ Korolevska withdraws her presidential bid - CEC // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  47. ^ Симоненко снялся с выборов // УНІАН. — 2014.
  48. ^ Шкіряк під час дебатів знявся з виборів // Укрінформ. — 2014.
  49. ^ Симоненко залишили у виборчих бюлетенях // Украінская Праўда. — 2014.
  50. ^ http://www.unian.net/politics/913018-tsarev-snyalsya-s-vyiborov-i-prizval-k-ih-boykotu.html
  51. ^ http://www.kyivpost.com/content/politics/tigipko-accuses-party-of-regions-of-betraying-interests-of-ukraine-342400.html
  52. ^ David M. Herszenhorn. As Ukrainian Election Looms, Western Powers and Russia Campaign for Influence // The New York Times. — 2014.
  53. ^ Ukraine crisis: Russia's Putin 'backs 25 May election' // BBC News. — 2014.
  54. ^ Ukraine crisis: EU and US impose sanctions over Crimea // BBC News. — 2014.
  55. ^ Carrie Dann. Obama, Merkel: More Sanctions If Russia Disrupts Election // NBC News. — 2014.
  56. ^ West warns Russia not to disrupt Kiev polls // Al Jazeera. — 2014.
  57. ^ CEC registers 543 international official observers for presidential elections // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  58. ^ US to provide support to several thousands of observers at Ukrainian elections - Nuland // Інтэрфакс-Украіна. — 2014.
  59. ^ Кіраўнік украінскага ЦВК: Парашэнка абраны прэзыдэнтам // Радыё Свабода. — 2014.
  60. ^ Вынікі галасаваньня па Ўкраіне. Пазачарговыя выбары Прэзыдэнта Ўкраіны 25 траўня 2014 году (укр.). Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны. Праверана 27 траўня 2014 г.
  61. ^ МЗС: Беларусь паважае выбар украінскага народа // Радыё Свабода. — 2014.
  62. ^ ЦВК порахувала 100% протоколів. У Порошенка майже 55% // Украінская Праўда.. — 2014.
  63. ^ Інавгурація Порошенка відбудеться 7 червня // ТСН.ua. — 2014.
  64. ^ Парашэнка прыняў прысягу, на інаўгурацыю прыляцеў Лукашэнка. Анлайн // Наша Ніва. — 2014.