Мікола Азараў
Міко́ла Я́навіч Аза́раў (па-ўкраінску: Микола Янович Азаров), пры нараджэньні Мікала́й Яа́навіч Па́хла (17 сьнежня 1947, Калуга, Калуская вобласьць, РСФСР, СССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч.
Мікола Азараў лац. Mikoła Azaraŭ | |
па-ўкраінску: Микола Янович Азаров | |
14-ы прэм’ер-міністар Украіны | |
---|---|
11 сакавіка 2010 — 28 студзеня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Віктар Януковіч |
Папярэднік: | Юлія Цімашэнка |
Наступнік: | Арсень Яцанюк |
17-ы першы віцэ-прэм’ер-міністар Украіны, 9-ы міністар фінансаў Украіны | |
4 жніўня 2006 — 18 сьнежня 2007 | |
Папярэднік: |
Станислав Сташэўскі Віктар Пінзенік |
Наступнік: |
Аляксандар Турчынаў Віктар Пінзенік |
в. а. прэм’ер-міністра Ўкраіны | |
5 студзеня 2005 — 24 студзеня 2005 | |
Прэзыдэнт: |
Леанід Кучма Віктар Юшчанка |
Папярэднік: | Віктар Януковіч |
Наступнік: | Юлія Цімашэнка |
в. а. прэм’ер-міністра Ўкраіны | |
7 сьнежня 2004 — 28 сьнежня 2004 | |
Прэзыдэнт: | Леанід Кучма |
Папярэднік: | Віктар Януковіч |
Наступнік: | Віктар Януковіч |
14-ы першы віцэ-прэм’ер-міністар Украіны, 7-ы міністар фінансаў Украіны | |
26 лістапада 2002 — 4 лютага 2005 | |
Прэзыдэнт: |
Леанід Кучма Віктар Юшчанка |
Папярэднік: |
Алег Дубіна Ігар Юшко |
Наступнік: |
Анатоль Кінах Віктар Пінзенік |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 сьнежня 1947 (76 гадоў) Калуга, РСФСР, СССР |
Партыя: | Партыя рэгіёнаў Украіны |
Сужэнец: | Людміла Азарава |
Дзеці: | Аляксей |
Бацька: | Яан Пахла |
Маці: | Кацярына Квасьнікава |
Адукацыя: | Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Прэм’ер-міністар Украіны (2010—2014). Лідэр Партыі рэгіёнаў. Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны некалькіх скліканьняў. Доктар геоляга-мінэралягічных навук (1986), прафэсар (1991).
Раней займаў пасаду першага віцэ-прэм’ера і міністра фінансаў Украіны (двойчы — у 2002—2005 і ў 2006—2007, абодва разы ва ўрадзе Віктара Януковіча), быў кіраўніком дзяржаўнай падатковай адміністрацыі Ўкраіны (1996—2002).
28 студзеня 2014 году падаў у адстаўку з пасады старшыні ўраду Ўкраіны, бо ў той дзень Вярхоўная Рада Ўкраіны скасавала ўведзеную 16 студзеня крымінальную адказнасьць за пікетаваньне будынкаў органаў дзяржаўнай улады і ладжаньне вулічных сходаў, якія тым часам адбываліся ў ходзе Эўрамайдану[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вярхоуная Рада Ўкраiны адмянiла спрэчныя законы // Зьвязда : газэта. — 29 студзеня 2014. — № 16 (27626). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (укр.) (рас.) (анг.)
- Афіцыйная Ўкраіна сёньня (укр.)