Мікола Азараў
Украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч
Міко́ла Я́навіч Аза́раў (па-ўкраінску: Микола Янович Азаров), пры нараджэньні Мікала́й Яа́навіч Па́хла (17 сьнежня 1947, Калуга, Калуская вобласьць, РСФСР, СССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, прэм’ер-міністар Украіны (з 2010). Лідэр Партыі рэгіёнаў. Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны некалькіх скліканьняў. Доктар геоляга-мінэралягічных навук (1986), прафэсар (1991).
Раней займаў пасаду першага віцэ-прэм’ера і міністра фінансаў Украіны (двойчы — у 2002—2005 і ў 2006—2007, абодва разы ва ўрадзе Віктара Януковіча), быў кіраўніком дзяржаўнай падатковай адміністрацыі Ўкраіны (1996—2002).
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Мікола Азараў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (укр.)(рас.)(анг.)
- Афіцыйная Ўкраіна сёньня (укр.)