Юзэф Дамінік Касакоўскі

Ю́зэф Даміні́к Касако́ўскі (16 красавіка 1771, Вайткуны Ковенскага павету — 2 лістапада 1840, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Апошні лоўчы вялікі літоўскі (з 1794), пасол на Чатырохгадовы Сойм. Кавалер Ордэна Белага Арла (1793), Крыжа Ганаровага Легіёну і Ордэна Каралеўства Абодвух Сыцыліяў (абодва 1813).

Юзэф Дамінік Касакоўскі
Юзэф Дамінік Касакоўскі. Нясьвіж, XIX ст.
Юзэф Дамінік Касакоўскі. Нясьвіж, XIX ст.

Герб «Сьлепаўрон»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 красавіка 1771
Вайткуны Ковенскага павету
Памёр 2 лістапада 1840
Варшава
Род Касакоўскія
Бацькі Міхал Касакоўскі
Барбара з Зыбэркаў
Дзеці Stanisław Szczęsny Kossakowski[d] і Q123735535?
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Касакоўскі.

Біяграфія

рэдагаваць
 
Юзэф Дамінік Касакоўскі

Прадстаўнік шляхецкага роду Касакоўскіх гербу «Сьлепаўрон», сын Міхала і Мар’яны з Барбары з Зыбэркаў.

У 1789 годзе атрымаў урад вількамірскага пісара гродзкага, 11 сакавіка 1790 году — прызначэньне ротмістрам кавалерыі ў гусарскай брыгадзе. Быў цывільна-вайсковым камісарам Вількамірскага павету, а таксама паслом ад гэтага павету. Не падтрымаў Канстытуцыі 3 траўня, удзельнік Таргавіцкай канфэдэрацыя[1].

21 траўня 1793 году стаў шэфам Другога палку пяхоты Вялікага Княства Літоўскага, а 13 студзеня 1794 году атрымаў урад лоўчага. Удзельнічаў у вайне 1812 году: камандаваў палком, атрымаў раненьні пад Барысавам (21 лістапада 1812 году) i на Бярэзіне. За ўдзел у абароне Спандаў атрымаў Крыж Ганаровага Легіёну (10 жніўня 1813).

10 лютага 1793 году ажаніўся зь Людвікай Патоцкай.

  1. ^ Machynia M., Rakutis V., Srzednicki Cz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Kraków, 1999. S. 74.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Юзэф Дамінік Касакоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў