Эўдокс Кні́дзкі (па-старажытнагрэцку: Εὔδοξος ὁ Κνίδιος) — старажытнагрэцкі астраном і матэматык, сваю мянушку атрымаў ад старажытнагрэцкае калёніі Кнід, дзе ён жыў і памёр. Таксама вядомы як лекар, філёзаф, музыка, аратар і законазнаўца.

Эўдокс Кнідзкі
ст.-грэцк. Εὔδοξος ὁ Κνίδιος
Род дзейнасьці матэматыка, астраномія
Дата нараджэньня 408 да н. э.
Месца нараджэньня Кнід, сучасная Турэччына
Дата сьмерці 355 да н. э.
Месца сьмерці Кнід, сучасная Турэччына
Занятак матэматык, пісьменьнік, філёзаф, географ
Навуковая сфэра матэматыка і астраномія

Біяґрафія

рэдагаваць

Аб жыцьці Эўдокса вядома мала. Нарадзіўся ў старажытнагрэйкай калёніі Кнід, што ў сучаснай Турэччыне. Вучыўся мэдыцыне й матэматыцы, затым далучыўся да школы Плятона ў Атэнах. Вывучаў астраномію ў Геліёпалісе (сучасны Эгіпет).

Заснаваў сваю матэматычна-астранамічную школу ў мястэчку Кізыкас, чытаў там лекцыі аб філязофіі, мэтэаралёґіі й астраноміі. Паводле старажытнагрэцкага позьнеантычнага гісторыка Дыяґена Лаэрцкага(be), меў чатырох дзяцей (тры дачкі і адзін сын).

Памёр у 355 да н. э., маючы вялікую пашану сярод суайчыньнікаў. У гонар навукоўцы названы кратэры на Марсе й Месяцы.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Астраномія

рэдагаваць

Пабудаваў абсэрваторыю ў Кізікасе. У гэтай абсэрваторыі праводзіліся сыстэматычныя назіраньні за зорным небам, школай ягоных вучняў быў выпушчаны першы ў Грэцыі яго каталёґ.

Матэматыка

рэдагаваць

Эўдокс дабіўся велізарных вынікаў у матэматычнай працы. Эўдоксам былі створаны агульная тэорыя зносінаў і мэтад вычэрпваньня.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць