Эн Гэтэўэй
Эн Гэ́тэўэй (па-ангельску: Anne Hathaway; нарадзілася 12 лістапада 1982 году) — амэрыканская акторка. Ляўрэатка мноства ўзнагародаў, у тым ліку прэміі «Оскар», «Эмі» і «Залаты Глёбус». У 2015 годзе яна была адной з самых высокааплатных акторак у сьвеце. Ейныя фільмы зарабілі больш за 6,8 мільярдаў даляраў па ўсім сьвеце. У 2009 годзе Гэтэўэй была ўключаная ў сьпіс 100 самых выбітных знакамітасьцяў часопісу Forbes. Яна зьяўляецца чальцом кіраваньня арганізацыі Lollipop Theatre Network, якая прыносіць фільмы дзецям у шпіталі, і выступае ў якасьці амбасадара добрай волі жанчынаў ААН. Знаходзіцца ў шлюбе з акторам Адамам Шулманам, зь якім гадуе двух сыноў.
Эн Гэтэўэй | |
па-ангельску: Anne Hathaway | |
Дата нараджэньня | 12 лістапада 1982[1][2][3] (42 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаакторка, сьпявачка, тэлеактор, тэатральная акторка, акторка агучваньня |
Бацька | Gerald T. Hathaway[d] |
Маці | Kate McCauley Hathaway[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0004266 |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьЭн нарадзілася ў сям’і былой акторцы і была названая ў гонар жонкі Шэксьпіру[6]. Гэтэўэй скончыла школу Мілбэрн у Нью-Джэрзі, дзе яна брала ўдзел ў пастаноўках некалькіх п’есаў[7]. У падлеткавым узросьце яна здымалася ў тэлесэрыяле «Будзь сабой» (1999—2000) і зрабіла прарыў у якасьці галоўнай акторцы ў дэбютным дыснэеўскім фільме «Дзёньнікі прынцэсы» (2001). Гэтэўэй перайшла на выкананьня роляў дарослых пэрсанажаў з драмамі «Крэйзі» і «Гарбатая гара» ў 2005 годзе. Камэдыйны фільм «Д’ябал носіць Прада» (2006), у якім яна сыграла памочніцу рэдактара часопісу моды, стаў ейным самым вялікім камэрцыйным посьпехам на той час[8].
Адзіным фільмам, дзе зьнялася акторка ў 2007 годзе, сталася біяграфічная рамантычная драма «Стаць Джэйн» пра выбітную ангельскую раманісту Джэйн Остын[9]. Зьяўляючыся прыхільніцай творчасьці Остын з чатырнаццаці гадоў, Гэтэўэй рыхтавалася да гэтае ролі, перачытваючы кнігі Остын і праводзячы гістарычныя дасьледаваньні, напрыклад, праглядаючы лісты пісьменьніцы. Акторка таксама вывучыла мову жэстаў, каліграфію, танцавальную харэаграфію і навучылася граць на фартэпіяна. Яна пераехала ў Ангельшчыну за месяц да пачатку здымак, дзе атрыманьня сапразднага брытанскага акцэнту[10]. Аднак, фільм атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў, а некаторыя спэцыялісты адмоўна ацанілі выступ Гэтэўэй і ейны акцэнт[11]. У наступным фільме яна выканала ролю п’яніцы, якая вылечваецца ад сваёй залежнасьці, у драме «Рэйчэл бярэцца шлюбам» (2008), які прынёс ёй намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Яна працягвала здымацца ў камэрцыйна пасьпяховых рамантычных фільмах, як то «Вайна нявестаў» (2009), «Дзень сьвятога Валянціна» (2010), «Каханьне і іншыя лекі» (2010) і ў фантастычным фільме «Аліса ў краіне цудаў» (2010).
У 2012 годзе Гэтэўэй зьнялася ў ролі Сэліны Кайл у ейным найбольш прыбытковым фільме «Цёмны рыцар паўстае», заключнай частцы трылёгіі пра Бэтмана. У тым жа годзе яна выканала ролю Фантын, прастытуткі, якая памірае ад сухотаў, у музычнай рамантычнай драме «Адрынутыя», за якую акторка атрымала прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну. Наступныя гады Гэтэўэй выконвала ролі навукоўца ў навукова-фантастычным фільме «Інтэрстэлар», (2014), уладальніцы інтэрнэт-сайту моды ў камэдыі «Стажэр», ганарыстую акторку ў фільме «Восем сябровак Оўшэна» (2018) і ліхую ведзьму ў фантастычнай камэдыі «Ведзьмы» (2020). Гэтэўэй таксама атрымала прэмію «Эмі» за агучку сыткому «Сымпсаны».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Anne Hathaway // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Anne Hathaway // GeneaStar
- ^ Anne Hathaway // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #136264387 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Notable Past Students — Амэрыканская акадэмія драматычных мастацтваў.
- ^ «Anne Hathaway: in pique condition». The Daily Telegraph.
- ^ «The Very Good Girl». New York.
- ^ «Anne Hathaway learns from a legend in Prada». Today.com.
- ^ Hooper, Barrett. «Little Annie Primps Up in Prada». Inside Entertainment (June 2006). — С. 37—44.
- ^ Carnevale, Bob. «Interview – Anne Hathaway». BBC Movies.
- ^ «Becoming Jane». Rotten Tomatoes.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Эн Гэтэўэй (анг.) на сайце IMDb