Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара
«Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара» — настольная кніга з парадамі наконт вытворча-гаспадарчай дзейнасьці на зямлі, якая выйшла ў 1993 годзе пад рэдакцыяй прафэсара Міхася Ткачова.
«Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара» | |
наркам. «Энцыклапедыя сельскага гаспадара» | |
Жанр: | энцыкляпэдыя |
---|---|
Аўтар: | 120 дасьледнікаў |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1992 |
Публікацыя: | 1993 |
Асобнае выданьне: | 1993 |
Выдавецтва: | «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі» |
Колькасьць старонак: | 736 |
Ілюстратар: | Валеры Рагалевіч |
Афармленьне: | Міхась Ткачоў |
Носьбіт: | кніга |
ISBN: | 5-85700-079-3 |
Электронная вэрсія |
Зьмяшчала 8 асноўных разьдзелаў: 1) «Дамашняя акадэмія», 2) «Падарыце сабе радасьць», 3) «Дом і надворныя будынкі», 4) «Фэрма на падвор'і», 5) «Свой пчальнік», 6) «Агарод і поле», 7) «Сад», 8) «Прадукты ў запас»[1]. Налічвала 120 аўтараў артыкулаў, сярод якіх былі вынаходнік Аляксандар Авутка, прафэсар Іван Нікітчанка і доктар сельскагаспадарчых навук Вячаслаў Самусь[2]. У рэдакцыйную калегію ўваходзіла 14 чалавек на чале з галоўным рэдактарам Міхасём Ткачовым[3]. Над кнігай працавала 10 рэдактараў, у тым ліку загаднік рэдакцыі Ўладзімер Салановіч (нар. 1935, Сычкава), які быў кандыдатам эканамічных навук (1973), і літаратурная рэдактарка Ефрасіньня Фешчанка. Таксама над выданьнем працавала 28 мастакоў, сярод іх мастацкі рэдактар і мастак макету Валеры Рагалевіч (нар. 1954)[4]. 18 сьнежня 1992 году падпісалі да друку арыгінал-макет першасным накладам на 40 000 асобнікаў (ІБ №177, заказ 717)[5]. 14 кастрычніка 1993 году выйшаў дадатковы наклад на 30 000 асобнікаў (заказ 531), галоўным рэдактарам якога быў Барыс Іванавіч Сачанка[6].
У 2001 годзе «Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара» ўвайшла 100 найлепшых беларускіх кніг XX стагодзьдзя паводле вынікаў апытаньня чытачоў газэты «Наша ніва» цягам 2000 году[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зьмест // Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара = Энцыклапедыя сельскага гаспадара / гал.рэд. Міхась Ткачоў, заг.рэд. Уладзімер Салановіч, літ.рэд. Ефрасіньня Фешчанка, маст.рэд. Валеры Рагалевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 730. — 736 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-85700-079-3
- ^ Сьпіс аўтараў артыкулаў // Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара / гал.рэд. Міхась Ткачоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 733. — 736 с.
- ^ Рэдакцыйная калегія // Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара / гал.рэд. Міхась Ткачоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 4. — 736 с.
- ^ Над кнігай працавалі // Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара / гал.рэд. Міхась Ткачоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 734. — 736 с.
- ^ Даведачнае выданьне // Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара / гал.рэд. Міхась Ткачоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 736. — 736 с.
- ^ Даведачнае выданьне // Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара / гал.рэд. Барыс Іванавіч Сачанка. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 736. — 736 с. — 30 000 ас.
- ^ Сяргей Дубавец. 100 беларускіх кніг XX стагодзьдзя // Архэ-Пачатак : часопіс. — 2001. — № 1. — ISSN 1392-9682.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |