Уладзімер Вашчанка
Уладзі́мер Алякса́ндравіч Ва́шчанка (3 жніўня 1958, п. Траецка-Пячорск, Комі АССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч. З кастрычніка 2000 году — начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўленьня МНС Рэспублікі Беларусь[1]. З 29 сьнежня 2010 году — міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь[2].
Уладзімер Вашчанка | |
па-беларуску: Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка | |
Міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
29 сьнежня 2010 — 11 сакавіка 2021 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Энвер Барыеў |
Наступнік: | Вадзім Сіняўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 жніўня 1958 (66 гадоў) п. Траецка-Пячорск, Комі АССР, Расейская СФСР |
Адукацыя: | Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1983) |
Узнагароды: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вашчанка (неадназначнасьць).
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 3 жніўня 1958 году ў п. Траецка-Пячорск Комі АССР. У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У 2002 годзе — камандна-інжынэрны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.
У 1976 годзе працаваў зборшчыкам Магілёўскага тарарамонтнага прадпрыемства трэсту «Белтара». У 1976—1978 гадах служыў у шэрагах Узброеных сіл. У 1980—1981 гадах — малодшы інспэктар дзяржаўнага пажарнага нагляду самастойнай ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 па ахове Ленінскага раёну г. Магілёва, у 1981—1983 гадах — начальнік варты (там жа), у 1983—1986 гадах — намесьнік начальніка (там жа), у 1986—1994 гадах — начальнік. У 1994—1996 гадах — намесьнік начальніка УВПС УУС Магілёўскага аблвыканкаму па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэньні. У 1996—1997 гадах займаў пасаду намесьніка начальніка Магілёўскага абласнога УВПС ГУВПС МУС Рэспублікі Беларусь. У 1997—1999 гадах быў начальнікам ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 Ленінскага раёну г. Магілёва. У 1999—2000 гадах — залічаны ў кадры МНС Рэспублікі Беларусь з праходжаньнем службы на раней займаемай пасадзе. З красавіка па кастрычнік 2000 году — начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі нумар 2 Ленінскага раёну г. Магілёва Магілёўскага абласнога ўпраўленьня МНС Рэспублікі Беларусь.
Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вашчанка Уладзімір Аляксандравіч. Звязда. Праверана 22 студзеня 2011 г.
- ^ У.Вашчанка назначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях. БелТА (29 сьнежня 2011). Праверана 22 студзеня 2011 г.