Юры Малумаў
Юры Георгіевіч Малумаў (нар. 26 студзеня 1953 году ў Менску) — беларускі дыплямат.
Юры Малумаў | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Туркмэнскай Рэспубліцы | |
---|---|
10 кастрычніка 2003 — 26 жніўня 2011 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Леанід Рачкоў |
Наступнік: | Энвер Барыеў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 студзеня 1953 Менск |
Адукацыя: |
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынэр-будаўнік (1979) ды юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту, юрыст (1987).
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1995-1996), уваходзіў у склад Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня [1]. 9 лістапада 2000 году прызначаны саветнікам-пасланцам амбасады Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі [2].
10 кастрычніка 2003 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Туркмэнскай Рэспубліцы [3], хаця яго папярэднік, Леанід Рачкоў, фармальна ня быў адстаўлены яшчэ праз адзін месяц. Толькі 6 траўня 2004 году Юры Малумаў быў фармальна адстаўлены з пасады саветніка-пасланца ў амбасадзе ў Расеі [4]. Адстаўлены з пасады амбасадара стаў 26 жніўня 2011 году[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 1996 г. №495 "Об одобрении списка депутатов Верховного Совета Республики Беларусь, включаемых в состав Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь" (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 ноября 2000 г. №1708 "Аб назначэннi Ю.Г.Малумава Саветнiкам-Пасланнiкам Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай Федэрацыi"
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 октября 2003 г. №453 "О назначении Ю.Г.Малумова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Туркменистане и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла" (рас.)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 мая 2004 г. №517 "Об освобождении Ю.Г.Малумова от должности советника-посланника Посольства Республики Беларусь в Российской Федерации и назначении В.С.Павловича советником-посланником Посольства Республики Беларусь в Российской Федерации" (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 26 августа 2011 г. № 371 «Об освобождении от должности Ю.Г.Малумова» (1/12784) (рас.)