Эмір Спахіч
Эмір Спахіч (па-басьнійску: Emir Spahić; нарадзіўся 18 жніўня 1980 году, Дуброўнік, СФРЮ) — былы басьнійскі футбаліст, абаронца. Эмір зьяўляўся гульцом і капітанам нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны.
Эмір Спахіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 жніўня 1980[1][2][3] (44 гады) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—1999 1999—2001 2001—2004 2004—2005 2005—2006 2006—2009 2009—2011 2011—2013 2013 2013—2015 2015—2017 |
Чэлік ГОШК Загрэб Шыньнік Тарпэда Лякаматыў Манпэлье Сэвільля → Анжы Баер Гамбург |
19 (1) 22 (0) 38 (2) 26 (6) 15 (0) 63 (3) 57 (3) 39 (1) 7 (1) 49 (3) 37 (0) |
Зборныя | ||
2003—2018 | Босьнія і Герцагавіна | 94 (6) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьКар’еру пачаў на радзіме, потым гуляў за харвацкі клюб «Загрэб». Паміж 2004 і 2006 гадамі гуляў у складзе камандаў расейскіх клюбаў «Шыньнік» і «Тарпэда». Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Лякаматыў», да складу якога далучыўся ў 2006 годзе. У 2009 годзе заключыў кантракт з клюбам «Манпэлье», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Пасьля гэтага гуляў за гішпанскі клюб «Сэвільля», а таксама некаторы час правёў у табары махачкалінскага «Анжы».
28 чэрвеня 2013 году Спахіч падпісаў кантракт на два гады з клюбам нямецкай Бундэсьлігі «Баер»[5].
Міжнародная
рэдагавацьУ 2003 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Босьніі і Герцагавіны.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на FIFA