Эмільяна Альфара

Уругвайскі футбаліст
Назва гэтага артыкулу — гішпанскае імя. Тут Альфара — прозьвішча бацькі, а Таскана — прозьвішча маці.

Эмілья́на Альфа́ра Таска́на (па-гішпанску: Emiliano Alfaro Toscano; нарадзіўся 28 красавіка 1988 году, Трэйнта і Трэс) — былы уругвайскі футбольны форвард.

Эмільяна Альфара
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 красавіка 1988(1988-04-28)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 173 ± 1 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2012
2010—2011
2012—2015
2012—2013
2014—2015
2015—2016
2016—2017
2017
2017—2019
2018
2019—2021
Лівэрпуль Мантэвідэо
Сан-Лярэнса (арэнда)
Ляцыё
Аль-Васл (арэнда)
Лівэрпуль Мантэвідэо (арэнда)
Бурырам Юнайтэд
Норт-Іст Юнайтэд
Эль-Фуджайра
Пуна Сіці
АТК (арэнда)
Лівэрпуль Мантэвідэо
40 (25)
18 (2)
8 (0)
24 (17)
27 (21)
0 (0)
13 (5)
12 (8)
25 (10)
0 (0)
10 (0)
Зборныя
2011—2011 Уругвай 1 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

У 18-гадовым узросьце Альфара пачаў прафэсійную кар’еру ў клюбе «Лівэрпуль» (Мантэвідэо). Зь цягам часу Альфара стаў сталым страйкерам клюбу. Найлепшым ягоным сэзонам у «Лівэрпулі» стаў 2009—2010, у якім ён забіў 13 галоў у 15 матчах.

Пасьля гэтакага посьпеху яго ўзяў у арэнду аргентынскі клюб «Сан-Лярэнса»[4]. Аднак за год у Аргентыне Эмільяна здолеў забіць толькі двойчы. У 2001 вярнуўшыся ў «Лівэрпуль», Альфара працягнуў стала забіваць галы. Пасьля гэтага яго запрасіў у нацыянальную зборную трэнэр Оскар Табарэс.

Зацікавіліся пасьпяховым гульцом і эўрапейскія клюбы, і 12 студзеня 2012 Альфара перайшоў у клюб італьянскай сэрыі A «Ляцыё» за 3 мільёны эўра. Там ня здолеў адзначыцца ніводным голам у 8 матчах і быў аддадзены ў арэнду эмірацкаму клюбу «Аль-Васл».

Міжнародная

рэдагаваць

Абараняў колеры зборнай на Чэмпіянаце Паўднёвай Амэрыкі 2005 году да 17 гадоў у Вэнэсуэле, а таксама ў тым жа годзе на Чэмпіянаце сьвету ў гэтай жа ўзроставай групе.

У 2007 року гуляў за зборную Ўругваю да 20 гадоў на Чэмпіянаце сьвету ў Канадзе.

7 лістапада 2011 быў уключаны ў склад дарослай зборнай на адборачны матч да ЧС-2014 супраць зборнай Чылі[5], аднак на полі не зьявіўся. Ягоны дэбют адбыўся пазьней, 15 лістапада 2011, у Рыме ў матчы са зборнай Італіі, у якім ён выйшаў на замену на 83 хвіліне.

  1. ^ а б в Emiliano Alfaro // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в EMILIANO ALFARO // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Emiliano Alfaro Toscano // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Emiliano Alfaro a San Lorenzo (гішп.) // FIFA, 6 студзеня 2010 г. Праверана 6 студзеня 2010 г.
  5. ^ Emiliano Alfaro y Diego Rodriguez fueron citados a la selección de Uruguay (гішп.) // Qualification for Brazil, 7 лістапада 2011 г. Праверана 7 лістапада 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць