Павал Давідовіч
Павал Давідовіч (па-польску: Paweł Dawidowicz; нар. 20 траўня 1995 году) — польскі футбаліст, цэнтральны і правы абаронца італьянскага клюбу «Вэрона» і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Павал Давідовіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 траўня 1995[1][2] (29 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца, абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вэрона | |
Нумар | 27 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2014 2014—2019 2016—2017 2017—2018 2018—2019 2019— |
Лехія Бэнфіка 2 → Бохум (арэнда) → Палерма (арэнда) → Вэрона (арэнда) Вэрона |
34 (1) 66 (3) 17 (0) 29 (0) 33 (1) 120 (2) |
Зборныя | ||
2015— | Польшча | 17 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьПачаў кар’еру ў гданьскай «Лехіі», у складзе якой дэбютаваў 30 траўня 2013 году ў матчы супраць любінскага «Заглембе»[4]. У наступным сэзоне Экстраклясы быў ужо асноўным гульцом каманды, згуляўшы 32 матчы чэмпіянату. 20 траўня 2014 году падпісаў пяцігадовы кантракт з чэмпіёнам Партугаліі клюбам «Бэнфіка», але быў пераведзены ў рэзэрвовую каманду[5][6]. Да першай каманды гэтак не атрымаў выкліку, але некалькі сэзонаў правёў у арэндах у клюбах «Бохум», «Палерма» і «Вэрона». Апошні зь іх увесну 2019 году выкупіў кантракт гульца. У італьянскім клюбе стаў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў каманды.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Pawel Dawidowicz // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Paweł Dawidowicz // FBref (мн.)
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ «Dawidowicz zadowolony z debiutu w Lechii». Wybrzeże24.
- ^ «SL Benfica sign Pawel Dawidowicz». S.L. Benfica.
- ^ «Benfica take on Polish prospect Dawidowicz». UEFA.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball