Ондрэй Дуда
Ондрэй Дуда (па-славацку: Ondrej Duda; нар. 5 сьнежня 1994 году) — славацкі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Вэрона» і нацыянальнай зборнай Славаччыны.
Ондрэй Дуда | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 сьнежня 1994[1][2] (29 гадоў) | |
Рост | 181 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вэрона | |
Нумар | 33 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2014 2014—2016 2016—2020 2020 2020—2023 2023 2023— |
Кошыцы Легія Гэрта → Норыдж Сіці (арэнда) Кёльн → Вэрона (арэнда) Вэрона |
33 (5) 67 (10) 59 (12) 10 (0) 78 (9) 15 (0) 41 (1) |
Зборныя | ||
2014— | Славаччына | 81 (15) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьПачынаў кар’еру ў родных «Кошыцах» у 2012 годзе. У далейшым далучыўся да польскай «Легіі». У 2015 годзе ў выяздным матчы польскай каманды супраць альбанскага клюбу «Кукес» Дуда атрымаў каменьнем у галаву, за што альбанскі клюб быў пакараны тэхнічнай паразай зь лікам 0:3 і 70 тысяч эўра[3]. У 2016 году прыяднаўся да нямецкай «Гэрты», дзе правёў некалькі сэзонаў. Пасьля кароткаў арэнды ў «Норыдж Сіці», стаў футбалістам «Кёльну», зь якім склаў чатырохгадовы кантракт. У студзені 2023 году далучыўся да італьянскай «Вэроны» на правах арэнды[4], але па сэзоне за 2 мільёны эўра быў выкуплены ў нямецкага клюбу[5].
Дасягненьні
рэдагавацьЛегія:
- Чэмпіён Польшчы: 2014, 2016
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2015, 2016
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Ondrej Duda // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Ondrej Duda // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Legia Warsaw awarded Kukesi victory». ESPN.
- ^ «Dem Wunsch entsprochen: Duda wechselt nach Verona». Kicker.
- ^ «Nach Klassenerhalt: Kölns Duda wechselt fest nach Verona». Kicker.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball