Альбэрта Джылярдына
Альбэрта Джылярдына (па-італьянску: Alberto Gilardino; нарадзіўся 5 ліпеня 1982 году, Б’ельля, Італія) — італьянскі футбаліст і трэнэр, гуляў на пазыцыі нападніка. Мае выступы за нацыянальную зборную Італіі. Чэмпіён сьвету 2006 году.
Альбэрта Джылярдына | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 ліпеня 1982 (42 гады) Б’ельля, Італія | |
Рост | 184 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2000 2000—2002 2002—2005 2005—2008 2008—2012 2012—2014 2012—2013 2014—2015 2015 2015—2016 2016—2017 2017 2017—2018 |
П’ячэнца Вэрона Парма Мілян Фіярэнтына Джэноа → Балёньня Гуанчжоў Эвэргранд → Фіярэнтына Палерма Эмпалі Пэскара Спэцыя |
17 (3) 39 (5) 96 (50) 94 (36) 118 (48) 50 (19) 36 (13) 14 (5) 14 (4) 33 (10) 14 (0) 3 (0) 16 (6) |
Зборныя | ||
2004—2013 | Італія | 57 (19) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2019—2020 | Про Верчэлі[d] | |
2020—2021 | Сіена[d] | |
2021 | Сіена[d] | |
2022—2024 | Джэноа |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьДжылярдына пачаў сваю кар’еру ў «П’ячэнцы» ў сэзоне 1999—2000 гадоў. За гэты сэзон ён правёў 17 матчаў у лізе й забіў 3 галы. Наступны сэзон гулец правёў у «Вэроне», якая купіла яго за 5 мільёнаў эўра, забіўшы толькі 5 мячоў за два сэзоны ў клюбе, адгуляўшы 39 матчаў у лізе.
Ягоная кар’ера на міжнароднай арэне пачалася ў 2002 годзе, пасьля таго, як яго прадалі ў «Парму» за 12 мільёнаў эўра, задаволіўшы запыт былога трэнэра «Вэроны» Чэзарэ Прандэльлі. У новым клюбе Альбэрта пачаў спраўна забіваць галы. 17 ліпеня 2005 году Джылярдына быў прададзены ў «Мілян» за 24 мільёны эўра. Ён забіў 17 мячоў за «Мілян» у чэмпіянаце, але ня здолеў праявіць сябе ў Лізе чэмпіёнаў, ні забіўшы ніводнага мячу ў 12 сустрэчах.
25 траўня 2008 году спартовы дырэктар «Фіярэнтыны» Панталео Корвін пацьвердзіў, што дамоўленасьць зь «Мілянам» па набыцьці Джылярдына дасягнута, і 28 траўня Альбэрта перайшоў у склад флярэнтыйскага клюбу за 15 мільёнаў эўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Галоўны трэнэр «Фіярэнтыны» Чэзарэ Прандэльлі раней працаваў з Джылярдына ў «Парме».
30 сьнежня 2011 году Джылярдына пасьпяхова прайшоў мэдабсьледаваньне ў «Джэноа»[1] і 4 студзеня 2012 году падпісаў кантракт з генуэзцамі тэрмінам на 4,5 году[2]. 31 жніўня 2012 году гулец перайшоў у «Балёньню» на правах гадавой арэнды[3][4].
5 ліпеня 2014 году было абвешчана пра пераход гульца ў ктайскі клюб «Гуанчжоў Эвэргранд» за 5 млн эўра[5]. Да гэтага ў кітайскі клюб быў запрошаны партнэр Альбэрта па зборнай Італіі Алясандра Д’яманці. 25 студзеня 2015 году Альбэрта накіраваўся ў «Фіярэнтыну» на правах арэнды.
Міжнародная
рэдагавацьДжылярдына гуляў за зборную Італіі ў 2004 годзе на Алімпійскіх гульнях у Атэнах, атрымаўшы бронзавы мэдаль. Ён таксама перамог разам са зборнай на моладзевым чэмпіянаце Эўропы па футболе ў 2004 годзе. На дадзены момант Джылярдына зьяўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі моладзевай зборнай Італіі (да 21 году).
Альбэрта ўваходзіў у склад зборнай Італіі на чэмпіянаце сьвету ў 2006 годзе. Ён адгуляў першыя два матчы, забіўшы зборнай ЗША, і выйшаў на замену ў паўфінальным матчы супраць зборнай Нямеччыны, у дадатковы час уразіўшы каркас брамы й аддаўшы галявы пас на Алясандра Дэль П’ера, які ўсталяваў канчатковы лік 2:0. 17 кастрычніка 2007 году Джылярдына прыняў капітанскую павязку ў Даніеле Дэ Росі, калі яго замянілі ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які скончыўся перамогай на карысьць Італіі зь лікам 2:0.
Дасягненьні
рэдагавацьКлюбныя
рэдагаваць«Мілян»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2007
- Уладальнік Супэркубку УЭФА: 2007
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2007
«Гуанчжоў Эвэргранд»:
- Чэмпіён Кітаю: 2014
Міжнародныя
рэдагавацьІталія:
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Gilardino wechselt nach Genua. transfermarkt.de
- ^ E' fatta: contratto depositato. Sito ufficiale del Genoa CFC
- ^ Cessioni in quattro lasciano Genova. Sito ufficiale del Genoa CFC
- ^ Gilardino al Bologna. Sito ufficiale del Bologna FC
- ^ Gilardino vicino al Guangzhou: il Genoa accetta l'offerta. Gazzetta.it.