Эльяшэвічы
Эльяшэвічы (Eljaševičy) — беларускі шляхецкі род татарскага паходжаньня. Карыстаўся гербам «Рудніца». Ёсьць, як і роды Шэмешаў і Рызвановічаў, адгалінаваньнем роду Асанчуковічаў. Прадстаўнікі роду жывуць у Менску, Лідзе, Іўі, Польшчы.
Род паходзіць ад маршалка татарскага Уруса Ўлана, які жыў у акрэсе 1480—1510 гадоў. Родапачынальнікам іх быў Ахмец, сын Уруса Ўлана, запісаны да харугвы ўланскае ў попісе войска ВКЛ 1528 году. Ён з жонкай Цемяшоўнай Юшынскай меў сына Ях’ю, у 1559 годзе валадара часткі Кені ў Віленскім павеце й Іўя ў Ашмянскім.
Сынам Ях’і быў Саф’ян, а ўнукамі — Рызван, родапачынальнік роду Рызвановічаў, і Эльяш, уласна продак Эльяшэвічаў. Сына апошняга Давыда ўзгадвае як няпоўнагадовага рэвізія маёмасьці татарскае ад 1631 году. Яго Хутчэй за ўсё, другім сынам Эльяша быў Мікалай, у 1640 годзе сябар харугвы татарскай Слуцкага княства.
Давыда вялікі князь Уладзіслаў Ваза менаваў харунжым татарскім Берасьцейскага ваяводзтва. 25 студзеня 1653 году вялікі князь Ян Казімер пасьля добраахвотнага выраканьня Давыда ад тае пасады надаў яе сыну Давыда Хазбэю. Наступным тую ж пасаду займаў сын Хазбэя Мустафа Хазбэй Эльяшэвіч, які пакінуў двух сыноў — харунжага Хасьена й палкоўніка Яна. Апошні памёр у 1705 годзе, не пакінуўшы нашчадкаў. Хасьен з тае падставы быў спадкаемцам ягонае маёмасьці ў Лукішках. Ён жа ў 1707 годзе тамсама набыў у іншых татараў грунты, якія перанялі ў спадчыну ягоныя сыны — харунжы Мустафа, Ян і Давыд, якія ў 1761 годзе прадалі свае грунты ў Лукішках.
З атрыманых грошаў Мустафа прыдбаў фальварак Лынтупы ў Ашмянскім павеце. Мустафа меў сына Юзафа, таксама харунжага, які ў 1794 набыў у тым самым павеце фальварак Почарня.
Юзаф пакінуў сыноў: Мустафу (той у сваю чаргу меў сына Якуба й дачок Элізабэту й Разалію), Аляксандра, Якуба (ягоныя дзеці — Юзаф і Фэліцыяна), Мацея (Махмета), Давыда, Яна й Гіпаліта (Халіла). Дзеці пасьля сьмерці бацькі Юзафа саступілі ў 1804 той фальварак свайму дзеду Мустафе Эльяшэвічу.
Брат Мустафы Давыд (сын Хасьена) меў сына Аляксандра, а той — сына Ахмета, якога ўзгадвалі ў шэрагу шляхты ў 1817 разам з стрыечнымі сёстрамі. Ахмет меў сыноў Ях’ю й Юзафа.
У фальварку Почарня напрыканцы першае паловы XIX ст. меліся 83 падданых сялянаў. Мустафа (сын Юзафа) ўзгадваецца ў 1819. Эльяшэвічы мелі ўласныя пякарні, кажэльні, млячарні, млыны й лядоўні.
Сын Якуба (сына Мустафы, сына Юзафа) Павал пасьля сьмерці бацькі навучаўся ў Вільні. У Вільні Павал закахаўcя ў гувэрнантку Тэклю, што служыла яму. Павал і Тэкля, закаханыя адзін у аднога, прасілі шлюбу ў маці Паўла, але тая адмовіла ім і пачала настойліва патрабаваць у Паўла вырачыся ўжо цяжарнае Тэклі, спасылаючыся на яе неадпаведнае паходжаньне й пагражаючы сыну пазбавіць спадчыны. Павал адмовіў ёй і праз суд дамогся паловы маёмасьці.
У Паўла (памёр у 1912) й Тэклі былі дзеці — Зося (Зоф’я), Аляксандар (паехаў навучацца ў Расею й там бязь вестак згінуў), Уладыслаў (нарадзіўся ў 1884) і Марыя. Марыя ўступіла ў шлюб з прадстаўніком роду Вількіцкіх, што мелі маёнтак Даліна(?) пад Менскам. Муж ейны бязь сьледу зьнік у сутарэньнях НКУС. Марыю рэпрэсавалі, саслаўшы ў Казахстан.
Уладыслаў, сын Паўла й Тэклі, меў дзяцей — Олеся (забітага немцамі напачатку другое сусьветнае вайны за дадзены прытулак параненаму жаўнеру), Ганну, Вацлава (шлюбаваўся з жонкай забітага Олеся Станіславай), Баляслава, Юзэфу й Яніну (нарадзілася 8 верасьня 1918). Яніна мае дзяцей Галіну, Люцыяна, Рамана й Ірэну, 9 унукаў і 14 праўнукаў (на 29 жніўня 2003).
Радавод
рэдагавацьУрус Улан (узгадваецца 1480—1510), ж- Цемяшоўна Юшынская
- Ахмец (узгадваецца 1528), ж- Цемяшоўна Юшынская
- Ях’я (узгадваецца 1559)
- Саф’ян
- Рызван, пачынальнік Рызвановічаў
- Эльяш, пачынальнік Эльяшэвічаў
- Мікалай, узгадваецца 1640
- Давыд (?-пасьля 1653), харужы
- Хазбэй, узгадваецца 1653
- Мустафа Хазбэй
- Хасьен, харужы, узгдваецца 1707
- Мустафа, харужы, узгадваецца 1761, памёр пасьля 1804
- Юзаф, харужы, узгадваецца 1794
- Мустафа, узгадваецца 1819
- Якуб
- Павал (?-1912), ж-Тэкля
- Зоф’я
- Аляксандар
- Уладыслаў (1884-?)
- Алесь
- Ганна
- Вацлаў
- Баляслаў
- Юзэфа
- Яніна (8 верасьня 1918-?)
- Галіна
- Люцыян
- Раман
- Ірэна
- Галіна
- Алесь
- Марыя, м.- Вількіцкі
- Зоф’я
- Павал (?-1912), ж-Тэкля
- Элізабэта
- Разалія
- Якуб
- Аляксандар
- Якуб
- Юзаф
- Фэліцыяна
- Юзаф
- Мацей (Махмет)
- Давыд
- Ян
- Гіпаліт (Халіл)
- Мустафа, узгадваецца 1819
- Юзаф, харужы, узгадваецца 1794
- Ян, узгадваецца 1761
- Давыд, узгадваецца 1761
- Мустафа, харужы, узгадваецца 1761, памёр пасьля 1804
- Ян (?-1705), палкоўнік
- Хасьен, харужы, узгдваецца 1707
- Мустафа Хазбэй
- Хазбэй, узгадваецца 1653
- Мікалай, узгадваецца 1640
- Рызван, пачынальнік Рызвановічаў
- Саф’ян
- Ях’я (узгадваецца 1559)