Эймін
Эймін (Аймен) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Эймін лац. Ejmin | |
Eimin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Eich + Minno |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Аймен |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эймін» |
Паходжаньне
рэдагавацьЭймін, Аймін або Аймен (Eiminus, Eyminus, Aiminus, Aimenus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) — ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[2], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[3], minthi 'памяць'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: з ыменей своихъ з Ойменина (1567 год)[5]; Marianna Oymenowa (1761 год)[6].
Носьбіты
рэдагавацьЭйміны — літоўскі шляхецкі род[7].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Акміны (Акмины) у Вількамірскім павеце[8].
На 1903 год існавалі вёска і сяліба Эйменішкі ў Панявескім павеце Ковенскай губэрні[9].
На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Эймінаўцы.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 122.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. 1195—1196.
- ^ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 201.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Э, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 3.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 358.