Эйкар
Эйкар — мужчынскае імя.
Эйкар лац. Ejkar | |
Aiccari | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Aico + Hari |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйкар» |
Паходжаньне
рэдагавацьАйкар, Айкер або Экер (Aiccarius[1], Aicher, Eckher) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[3], аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымунт, Карыят; германскія імёны Caroman, Karmunt, Cariatto) - ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[4] або гоцкага[5] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[6], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[7], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[8], германскага heru 'меч'[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ондрушку Мостивиловичу а Еикаровичу пят чоловеков (1440—1492 гады)[10].
Носьбіты
рэдагаваць- Эйкаравіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 27.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 22.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ K // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 25.