Эзгін
Эзгін (Ажгін) — мужчынскае імя.
Эзгін лац. Ezgin / Ezhin | |
Eskini | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Aso + Ginn Aso + суфікс -кін (-kin) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ажгін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эзгін» |
Паходжаньне
рэдагавацьЕскін, пазьней Эзкен (Eskini, Esken[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[3][4], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[5] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[6]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ивану Высокого Двора два чоловеки: Езкгин а Сидор (1440—1492 гады)[8]; в повете Брясловъском… чоловекъ на ймя Пашъко Ажкгиновичъ… земъли Ажъкгиновъщыне (4 жніўня 1546 году)[9].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Hartig J. Die münsterländischen Rufnamen im späten Mittelalter. — Köln — Graz, 1967. S. 131.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 148.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 38.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 6.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 33.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 229.