Эдўард Нортан
Эдўард Нортан (па-ангельску: Edward Norton; нарадзіўся 18 жніўня 1969 году) — амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар, сцэнарыст ды апэратар, двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар».
Эдўард Нортан | |
Дата нараджэньня | 18 жніўня 1969[1] (55 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаактор, кінарэжысэр, кінапрадусар, характарны актор, сцэнарыст, абаронца вакольнага асяродзьдзя, тэатральны актор, актор агучваньня, тэлеактор, актор, рэжысэр |
Сябра ў | Writers Guild of America, East[d] |
Бацька | Эдўард Маўэр Нортан (малодшы)[d] |
Маці | Лідыя Робінсан Руз[d] |
Узнагароды | прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну — кінафільм[d] (1996) Los Angeles Film Critics Association Award for Best Supporting Actor[d] (1996) Boston Society of Film Critics Award for Best Supporting Actor[d] (1996) прэмія «Спадарожнік» за найлепшую мужчынскую ролю ў кінафільме[d] (1999)
|
IMDb | ID nm0001570 |
Сям’я
рэдагавацьЯгоная маці Робін, настаўніца ангельскай мовы, памерла ад пухліны мозгу ў 1997 годзе. Ягоны бацька — Эдўард-старэйшы, былы фэдэральны выканаўца ў адміністрацыі Картэра, зараз працуе ў арганізацыі па ахове гістарычных каштоўнасьцяў. Ягоны дзед — забудоўшчык Джэймз Роўз (сканаў у 1996 годзе), вядомы сваім фундушам у будаўніцтва горада Калумбія, штат Мэрылэнд і дапамогай у забудове ўнутранай гавані Балтымора і Бостанскага кірмашу Кўінсі. Ягоная сястра, Молі Нортан, вучылася ў Ўнівэрсытэце Вашынгтона і Лі.
Біяграфія
рэдагавацьНортан нарадзіўся ў Бостане, штат Масачусэтс, але вырас у горадзе Калумбія, штат Мэрылэнд.
У пяць гадоў Эдўард зацікавіўся тэатрам, неўзабаве пачаў займацца ў Арэстэйнаўскай Калюмбійскай школе тэатральнага мастацтва і ў восем гадоў дэбютаваў на сцэне ў мясцовай пастаноўцы.
Нортан скончыў вышэйшую школу Ўайлд Лэйк у 1985 годзе, затым Ельскі ўнівэрсытэт у 1991 годзе са ступеньню бакаляўра па гісторыі. У Елі Нортон па-ранейшаму займаўся тэатрам. Ён наведваў мноства факультэтаў, хоць драматычны ніколі ня быў для яго профільным. Актор Рон Лівінгстан быў ягоным сакурсьнікам і такім жа самадзейным акторам. Эдўард таксама вывучаў японскую мову і наведваў папулярную школу ангельскай мовы NOVA Group. Адразу пасьля атрыманьня дыплёма, ён адправіўся ў Японію, дзе працаваў у кампаніі свайго дзеда Enterprise Foundation. І толькі празь некалькі гадоў, у 1994 годзе, вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, Эдўард вырашыў адмовіцца ад звыклай працы і цалкам прысьвяціць сябе акторскай кар'еры.
Падпрацоўваючы афіцыянтам, Нортан граў на некалькіх тэатральных сцэнах Нью-Ёрка, і ў выніку быў прыняты ў кампанію New York Signature Theater Company, чальцом рады дырэктараў якой ён зьяўляецца ў цяперашні час.
Дэбютам у кіно для Нортана стаў фільм «Першабытны страх» (1996), дзе ён згуляў маладога зьняволенага сацыяпата. За гэтую ролю ён атрымаў прэмію Залаты Глёбус і быў намінаваны на прэмію Оскар, як лепшы актор другога пляну. У далейшым яго ня раз намінавалі, у тым ліку і на лепшую мужчынскую ролю за гульню ў фільме аб нэанацыстах «Амэрыканская гісторыя Ікс» і за ўдзел у экранізацыі рамана Чака Паланіка «Байцоўскі клюб».
Апошні час ён гуляў самога сябе ў экспэрымэнтальным камэдыйным тэлесэрыяле «Стэла». Гэтак жа набыў ухвалу крытыкаў за ролю пракажанага караля ў фільме «Царства Нябеснае». У 2000 годзе ён дэбютаваў як рэжысэр, зьняўшы камэдыю «Захоўваючы веру». Сваёй гульнёй у фільме «Ілюзіяніст» 2006 году ён ізноў заслужыў станоўчыя водгукі крытыкаў. У 2019 годзе пабачыў сьвет яшчэ адзін фільм Нортана, дзе ён ня толькі выканаў галоўную ролю, але яшчэ быў прадусарам і рэжысэрам, «Сіраціна Бруклін».
У яго былі блізкія адносіны з акторкамі Сальмай Гаек, Дру Бэрымар і Кортні Лаў, зь якой ён гастраляваў як сэсійны гітарыст у яе групе Hole.
Фільмаграфія
рэдагавацьАктор
рэдагавацьГод | На беларускай | На мове арыгіналу | Роля |
2019 | Сіраціна Бруклін | Motherless Brooklyn | Ліанэл Эзрог |
2014 | Бэрдмэн | Birdman | Майк Шынэр |
2008 | Неверагодны Халк | The Incredible Hulk | Брюс Бэнэр/Халк |
Гонар і слава | Pride And Glory | Рэй Цірні | |
2006 | Размалёваны вэлюм | The Painted Veil | Ўолтэр Фэйн |
Ілюзіяніст | The Illusionist | Айзэнхайм | |
2005 | Гэта здарылася ў даліне | Down in the Valley | Харлан |
Царства нябеснае | Kingdom of Heaven | Балдўін IV | |
2003 | Італьянскі крадзеж (у расейскім кінапракакаце Ограбление по-итальянски) | The Italian Job | Стыў Фрэдзелі |
2002 | 25-я гадзіна | 25th Hour | Монці Броган |
Чырвоны цмок | Red Dragon | Ўіл Грэм | |
Фрыда | Frida | Нэльсан Ракфэлер | |
Забіць Смучы | Death to Smoochy | Шэлдан Мопс/Насарог Смучы | |
2001 | Лік (у расейскім кінапракаце Медвежатник) | The Score | Джэк Тэлер |
2000 | Захоўваючы веру | Keeping the Faith | айцец Браян Фін |
1999 | Байцоўскі клюб | Fight Club | Апавядальнік |
1998 | Амэрыканская гісторыя Ікс | American History X | Дэрэк Віньярд |
Шулера | Rounders | Лестар «Чарвяк» Мёрфі | |
1996 | Усе гавораць, што я кахаю цябе | Everyone Says I Love You | Голдэн Спэнс |
Народ супраць Лары Флінта | The People vs. Larry Flynt | Алан Айзэкман | |
Першабытны страх | Primal Fear | Ааран Стэмплер |
Прадусар
рэдагавацьГод | На беларускай | На мове арыгіналу |
2019 | Сіраціна Бруклін | Motherless Brooklyn |
2006 | Размалёваны вэлюм | The Painted Veil |
2005 | Гэта здарылася ў даліне | Down in the Valley |
2004 | Брудная праца | Dirty work |
2002 | 25-я гадзіна | 25th Hour |
2000 | Захоўваючы веру | Keeping the Faith |
Рэжысэр
рэдагавацьГод | На беларускай | На мове арыгіналу |
2019 | Сіраціна Бруклін | Motherless Brooklyn |
2000 | Захоўваючы веру | Keeping the Faith |
Сцэнарыст
рэдагавацьГод | На беларускай | На мове арыгіналу |
2019 | Сіраціна Бруклін | Motherless Brooklyn |
2008 | Неверагодны Халк | The Incredible Hulk |
Апэратар
рэдагавацьГод | На беларускай | На мове арыгіналу |
2003 | Экспэдыцыя па вялікіх рэках Юньняня (ТБ) | The Yunnan Great Rivers Expedition (TV) |
Ганарары
рэдагаваць- Італьянскі крадзеж (2003): $1 000 000
- 25-я гадзіна (2002): $500 000
- Чырвоны цмок (2002): $8 000 000
- Забіць Смучы (2002): $8 000 000
- Лік (2001): $6 500 000
- Першабытны страх (1996): $50 000
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Edward Norton // filmportal.de — 2005.
- ^ http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=19641
- ^ http://www.reelz.com/person/73585/edward-norton/
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (анг.)