Сіраціна Бруклін (фільм)
«Сіраці́на Бру́клін» (па-ангельску: Motherless Brooklyn) — амэрыканскі крымінальны фільм у стылі нэо-нуар 2019 году, які быў зьняты, зпрадусаваны і пастаўлены рэжысэрам Эдўардам Нортанам паводле аднаіменнага раману Джонатана Летэма 1999 году[1]. Дзеі фільму адбываюцца ў Нью-Ёрку 1957 году, дзе прыватны сьледчы з сындромам Турэта поўны рашучасьці разьвязаць забойства свайго настаўніка. Разам з Нортанам у фільме таксама здымаліся Брус Ўіліс, Гугу Мбата-Роў, Бобі Канавэйл, Чэры Джонз, Алек Болдўін, Ітан Суплі і Ўілем Дэфо. Не зважаючы на тое, што сюжэт базуецца на адпаведным рамане, гісторыі, аднак, адрозьніваюцца. Сусьветная прэм’ера фільму адбылася на кінафэстывалі ў Тэлураідзе 30 жніўня 2019 году, а ў ЗША кінастужка была выпушчаная 1 лістапада 2019 году кампаніяй Warner Bros. Pictures.
Сіраціна Бруклін | |
па-ангельску: Motherless Brooklyn | |
Жанр | экранізацыя раману[d], драматычны фільм, крымінальны фільм[d] і містэрыйны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Сіраціна Бруклін[d] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Джо Клоц[d] |
Вытворчасьць | MWM Studios[d] |
Распаўсюд | Warner Brothers[d] |
Дата выхаду | 2019, 1 лістапада 2019, 6 сьнежня 2019, 12 сьнежня 2019 і 4 сьнежня 2019 |
Працягласьць | 144 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
рэдагавацьУ 1950-я гады ў Нью-Ёрку Лаянэл Эсраг (Эдўард Нортан) працуе ў дэтэктыўным агенцтве разам з Гілбэртам Коні (Ітан Суплі), Дэні Фантлам (Далас Робэртс) і Тоні Вэрмантам (Бобі Канавэйл). Іхны бос, Фрэнк Міна (Брус Ўіліс), выратаваў іх яшчэ ў дзяцінстве з дзіцячага дома і гадаваў як сваіх дзяцей. Лаянэл, які атрымаў ад Фрэнка мянушку «Сіраціна Бруклін», пакутуе на сындром Турэта і абсэсіўна-кампульсійны разлад, якія часта адчужаюць яго ад людзей. Тым ня менш, Лаянэл валодае моцная моўнай і фатаграфічнай памяцьцю, што робіць яго адным зь лепшых дэтэктываў гораду.
Працуючы над сакрэтнай справай, Фрэнк просіць Лаянэля і Гілбэрта сачыць за ім на сустрэчы. Лаянэл слухае размову па тэлефоне, калі Фрэнк прадстаўляе невядомым людзям дакумэнты, якія пагражаюць дзелавой рэпутацыі чалавеку на імя Ўільям Лібэрман (Джош Пэйс). Пасьля Фрэнк і людзі зьязджаюць на аўтамабіле, але Лаянэл і Гілбэрт даганяюць іх толькі ў той момант, калі Фрэнка расстрэльваюць са зброі. Фрэнк яшчэ жывы, але па прыбыцьці ў шпіталь памірае фактычна на руках у Лаянэла. Удава Фрэнка, Джулія (Лэсьлі Ман), пакідае Тоні кіраваць бюро. Лаянэл пачынае насіць капялюш і паліто Фрэнка, а запалкавая скрыначка, які знайшлася ў кішэні Фрэнкавага паліто, вядзе Лаянэла ў афраамэрыканскі джаз-бар у Гарлеме. Ён разумее, што Фрэнк неяк зьвязаны з Лорай Роўз (Гугу Мбата-Роў), якая працуе на мэра Габі Гараўіца (Чэры Джонз) і якая змагаецца супраць разборкі бедных кварталаў, бо мясцовыя жыхары страчваюць сваё жытло, анічога не атрымоўваючы наўзамен. Лаянэл наведвае публічную сустрэчу з мэрам Гараўіцам, дзе таксама прысутнічае Мойзэс Рэнадлф (Алек Болдўін), камісар па разьвіцьці гораду. На сустрэчы журналіст Пол (Ўілем Дэфо) накідваецца з пытаньнямі да Мойзэса і сустрэчу прыпыняюць. У прыватнай бяседзе Лаянэл даведваецца ад Пола, што мэр кіруецца на самой справе Мойзэсам, які мае сапраўдную ўладу ў горадзе.
Пад выглядам рэпартэра Лаянэл знаёміцца з Лорай, які распавядае яму пра гарадзкую палітыку і вядзе ў джаз-бар, які належыць ейнаму бацьку Білі (Робэрт Ўіздам). Білі мяркуе, што Лаянэл адзін зь людзей Мойзэса і зьбівае яго, аднак, Лаянэла выратоўвае трубач (Майкл К. Ўільямз), які выяўляе, што Пол і Мойзэса зьяўляюцца роднымі братамі. Акрамя таго, Лаянэл разумее нейкі Лібэрман атрымлівае незаконны прыбытак ад многіх угодаў з жыльлём, і што праграмы перасяленьня жыльля ёсьць махлярствам. Пол прадстаўляе Мойзэсу велізарны плян рэканструкцыі, каб палепшыць горад. Білі тэлефануе Лаянэлу, выбачаючыся за напад і прапаноўваючы сустрэчу, каб падзяліцца інфармацыяй. Па прыбыцьці Лаянэл знаходзіць Біла забітага, разгубленая Лора праводзіць ноч у Лаянэла. Лора выяўляе, што Біл быў ейным айчымам, а сапраўдным бацькам ёсьць Пол. Лаянэла выкрадаюць і прывозяць да Рэндалфа, які прапануе дэтэктыву не перашкаджаць яму і далучыцца да ягонай каманды. На рашэньне ён адводзіць 24 гадзіны.
У шапцы Фрэнка Лаянэл знаходзіць ключ ад шафы захоўваньня на станцыі Пэнсылванія, якая зьмяшчае дакумэнт на маёмасьць па-за горадам і пасьведчаньне аб нараджэньні Лоры, у якім паказана, што сапраўдным ейным бацькам ёсьць Мойзэс. Лаянэл даведваецца ад Тоні, што Лору хутка заб’юць, і ён імчыцца выратаваць яе, спыняючы жанчыну, перш чым яна ўвойдзе ў сваю кватэру. Выявілася, што Мойзэс згвалціў быў прыбірашчыцу ў гатэлі, у выніку чаго нарадзілася Лора. Лаянэл руўнуе пляны Моэйзэса пераслаўшы гэтую інфармацыю і пацьверджаньні журналісту. Сам Лаянэл зьязджае з гораду ў дом, які пакінуў яму Фрэнк, дзе яго чакае Лора.
Крытыка
рэдагавацьНа Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 64%, заснаваны на 217 аглядах зь сярэднім рэйтынгам 6,30/10. На думку крытыкаў фільм патрабуе цярпеньня, але ў выніку глядач атрымае асалоду ад выяўленьня цікавых фактаў і вырашэньня загадак[2]. Metacritic прысвоіў фільму сярэднеўзважаных 60 пунктаў з 100 магчымых, базуючыся на 36 крытычных аглядах, што сьведчыць пра зьмяшаныя альбо сярэднія водгукі[3]. Аўдыторыя, апытаная PostTrak, дала фільму агульную станоўчую адзнаку ў 76%, а 46% зь іх сказалі, што абавязкова рэкамэндуюць фільм дзеля прагляду[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Edward Norton’s ‘Motherless Brooklyn’ film». News Day.
- ^ «Motherless Brooklyn (2019)». Rotten Tomatoes.
- ^ «Motherless Brooklyn reviews». Metacritic.
- ^ «How 'Terminator: Dark Fate' Conked Out With $27M+ & Why 'The Irishman' Is Not A Missed Strategic Opportunity — Box Office». Deadline Hollywood.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Сіраціна Бруклін (анг.) на сайце IMDb
- Сіраціна Бруклін на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Сіраціна Бруклін на Metacritic