Анэўрызма

абмежаванае пашырэньне крывяноснай ссудзіны або поласьці сэрца пры станчэньні і выпучваньні яго сьценкі

Анэўрызма (грэц. ανεύρυσμα — пашырэньне) — абмежаванае пашырэньне крывяноснай ссудзіны або поласьці сэрца пры станчэньні і выпучваньні яго сьценкі.

Анэўрызма
Анэўрызма ў левай артэрыі хрыбетніка (кампутарная тамаграфія з кантрастам, 2016 г.)
Анэўрызма ў левай артэрыі хрыбетніка (кампутарная тамаграфія з кантрастам, 2016 г.)
Спэцыяльнасьць ангіялёгія
Ускладненьні крывацёк
Віды сапраўдная, несапраўдная
Прычыны атэрасклероз, інфаркт міякарда
Фактары рызыкі пранцы, раненьне
Мэтад дыягностыкі кампутарная тамаграфія
Лячэньне эндаваскулярнае ўмяшаньне[1]
Анэўрызма ў Вікісховішчы

Віды: сапраўдная — выпучваюцца ўсе слаі сьценак, несапраўдная — мяшок пры сьценцы пашкоджанай ссудзіны. Пры пашкоджаньні аорты і ссудзіны (артэрыяльная, вянозная, артэрыявянозная) ёсьць ускладненьнем атэрасклерозу, пранцаў і раненьня. Пашкоджаньне сэрца ўзьнікае пасьля інфаркту ў сьценцы левага страўнічка. Можа парушаць кровазабесьпячэньне і сьціскаць прылеглыя тканкі. Магчымы разрыў і крывацёк са сьмяротным зыходам. Лячэньне адмысловае і хірургічнае[2]. Для папярэджаньня крывацёку да анэўрызмы падводзяць прыстасаваньне адводу ссудзіны з кровазвароту. Умяшаньне ажыцьцяўляюць з дапамогай катэтара, які падводзяць празь сьцегнавую артэрыю[1].

  1. ^ а б Сьвятлана Барысенка. «Сучасная беларуская нэўрахірургія адпавядае эўрапейскім стандартам» // Краіна здароўя. — 10 жніўня 2013. — № 7 (308). — С. 5.
  2. ^ Анэўрызма // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. А — Аршын. — С. 366-367. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Анэўрызмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў