Эгілс Левітс

(Перанакіравана з «Эгілс Левіц»)

Эгілс Левітс (па-латыску: Egils Levits, 30 чэрвеня 1955, Рыга, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, юрыст, палітоляг. Прэзыдэнт Латвіі з 2019 па 2023 год.

Эгілс Левітс
10-ы прэзыдэнт Латвіі
8 ліпеня 2019 — 8 ліпеня 2023
Папярэднік: Раймандс Вэёніс
Наступнік: Эдгарс Рынкевічс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 чэрвеня 1955
Рыга
Партыя: Зьвяз зялёных і сялянаў
Бацька: Ёнас Левітс[d]
Маці: Інгеборга Левіта[d]
Адукацыя: Гамбурскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Ордэн Трох Зорак Крыж Прызнаньня ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў зьмяшанай габрэйска-латыска-нямецкай сям’і. У 1972 годзе разам з бацькамі-дысыдэнтамі высланы ў Заходнюю Нямеччыну, дзе пражыў да 1990 г.

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіі і вяртаньня на радзіму, працаваў амбасадарам у Нямеччыне, Швэцыі (1992—1993), Аўстрыі, Вугоршчыне, Швэйцарыі (1994—1995), міністрам юстыцыі ў (1993—1994) гадах. Дэпутат Сэйму Латвіі (1993—1994) гг.

Судзьдзя Эўрапейскага суду па правах чалавека (1995—2004) гг, потым у Суду Эўразьвязу (да 2010 году называўся Судом Эўрапейскіх супольнасьцяў).

Аўтар больш за 100 навуковых публікацыяў. Ганаровы Dr.iur.h.c. Латвійскай АН[1]. Судзьдзя Міжнароднага арбітражнага суда. Старшыня прэзыдэнцкай камісіі па канстытуцыйным праве[2].

29 траўня 2019 году абраны прэзыдэнтам Латвіі[3].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць