Акадэмія навук Латвіі

Акадэмія навук Латвіі (па-латыску: Latvijas Zinātņu akadēmija, абрэвіятура LZA) — найвышэйшая навуковая ўстанова Латвіі, якая аб’ядноўвае больш чым 300 вучоных Латвійскай рэспублікі і навукоўцаў усяго сьвету ў галіне прыродазнаўчых навук, інжынэрных навук, сацыяльных і гуманітарных навук, дзейнасьць якой фінансуецца і падтрымліваецца дзяржавай.

Будынак акадэміі

Заснавана ў 1946 годзе як Акадэмія навук Латвійскай ССР. Акадэмія выдае весьнік «Zinātnes Vēstnesis» з 1989 году. Акадэмія знаходзіцца ў Рызе на Плошчы Акадэміі, 1.

Аддзяленьні Латвійскай акадэмі навук

рэдагаваць
  • фізыка-тэхнічнае
  • хімічных, біялягічных і мэдыцынскіх навук
  • гуманітарных і сацыяльных навук
  • сельскай гаспадаркі і лесу
  • навукова-дасьледчы цэнтар
  • камісія па тэрміналёгіі
  • цэнтар эўрапейскіх праграмаў
  • дзяржаўная рада па наданьні званьня «emeritus»
  • замежнае
  • дырэкцыя хмарачосаў

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць