Шышкі (Гомельская вобласьць)
Шышкі — былая вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, аколеная лесам. Уваходзіла ў склад Скараднянскага сельсавету. Знаходзілася за 20 км на поўдзень ад Ельску, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнай дарогай Новая Рудня — Ельск.
Шышкі | |
Першыя згадкі: | XIX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Скараднянскі |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°38′12″ пн. ш. 29°2′36″ у. д. / 51.63667° пн. ш. 29.04333° у. д.Каардынаты: 51°38′12″ пн. ш. 29°2′36″ у. д. / 51.63667° пн. ш. 29.04333° у. д. |
Шышкі на мапе Беларусі Шышкі |
У сувязі з радыяцыйным забруджваньнем пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (37 сем’яў) пераселеныя ў 1990—1992 гадох у чыстыя месцы.
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Шышкі згадваюцца ў XIX ст. як хутар Мазырскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 хутар Селішча (ён жа Шышкі). У 1924 годзе працавала ганчарная майстэрня. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. 20 жыхароў загінулі на франтох нямецка-савецкай вайны. Уваходзіла ў склад саўгасу «Скараднянскі» (цэнтар — вёска Скароднае).
17 лістапада 2005 году вёска ліквідаваная рашэньнем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту[1].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 — 14 двароў, 93 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1917 — 113 жыхароў; 1924 — 22 двары, 131 жыхар;
- XXI стагодзьдзе: 1990—1992 — жыхары (37 сем’яў) пераселеныя[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов». Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.