Чыгозэ Ўдоджы
Чыгозэ Ўдоджы (па-ангельску: Chigozie Udoji; нарадзіўся 16 ліпеня 1986 году, Лагас, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўбаронца. Мае баўгарскі паспарт. Вядомы дзякуючы свайму дрыблінгу.
Чыгозэ Ўдоджы | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 ліпеня 1986[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2007 2007—2009 2009—2011 2011—2012 2012 2012—2013 2013 2013—2014 2014—2016 2016—2017 2017—2018 2018 2018—2021 2021—2022 2022 2022—2023 |
Віхрэн ЦСКА Сафія Астэрас Астра Брашаў Плятаніяс Атромітас Арыс Тэсалёнікі Дынама Менск Цындао Чжунэн Лілестрэм Плятаніяс Энасіс Ахіронас Ўэлінг Юнайтэд Віхрэн |
67 (18) 55 (6) 49 (5) 8 (0) 6 (0) 17 (4) 16 (2) 13 (5) 46 (17) 25 (6) 24 (3) 10 (2) 76 (8) 0 (0) 0 (0) 0 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьУ маладым узросьце трапіў у баўгарскі клюб «Віхрэн» з гораду Санданскі. Добрая гульня за гэты клюб прыцягнула ўвагу аднаго з баўгарскіх грандаў сафійскага ЦСКА, куды Ўдоджы перайшоў у 2007 годзе. Разам з ЦСКА стаў чэмпіёнам краіны. Усяго правёў у Баўгарыі пяць гадоў, прыняў грамадзянства гэтай краіны.
У 2009 годзе пераехаў у чэмпіянат Грэцыі. Два гады выступаў за клюб «Астэрас». Улетку 2011 году апынуўся ў чэмпіянаце Румыніі, але гэты этап у кар’еры стаў ня вельмі пасьпяховым. Улетку 2012 году вярнуўся ў Грэцыю.
У сакавіку 2014 году пасьля прагляду падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[4]. У складзе менскага клюбу адразу замацаваўся ў асноўным складзе, стаў выступаць на пазыцыі правага або цэнтральнага атакуючага паўабаронцы. У выніку стаў адным зь лідэраў «Дынама». Важныя мяч легіянэр правёў у Лізе Эўропы, чым дапамог клюбу ўпершыню ў гісторыі дасягнуць групавой стадыі турніру. Гэтак 17 ліпеня 2014 году паўабаронца забіў першы гол у браму фінскай «МюПы-47» (3:0) у матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду на стадыёне «Трактар». 7 жніўня гол ад Чыгозэ дапамог менчукам атрымаць перамогу ў Румыніі ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду супраць ЧФР (2:0). 28 жніўня дзякуючы дублю нігерыйца ў матчы ў адказ «Дынама» здолела перамагчы ў матчы супраць клюбу «Насьёнал» і выйсьці ў групавы раўнд другога паводле прэстыжнасьці эўракубку[5].
У лістападзе 2014 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[6]. У сэзоне 2015 году, другім для сябе ў складзе беларускай каманды, стаў аўтарам першага голу клюбу ў новым чэмпіянаце, забіўшы мяч у браму гарадзенскага «Нёману» (1:1).
У лютым 2016 году падпісаў кантракт з кітайскім клюбам «Цындао Чжунэн»[7].
Дасягненьні
рэдагавацьЦСКА:
- Чэмпіён Баўгарыі: 2008
- Уладальнік Супэркубка Баўгарыі: 2008
«Дынама»:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2015
«Лілестрэм»:
- Уладальнік Кубка Нарвэгіі: 2017
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Вышэйшая ліга | 18 | 10 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Shikoze Udoji // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Chigozie Udoji // FBref (мн.)
- ^ а б в Shikoze Udoji // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Футбол. Минское «Динамо» подписало контракт с Шикозе Удоджи. «Прессбол» (рас.)
- ^ «Динамо» вновь победило «Насьонал» и впервые в истории вышло в групповой раунд. «Прессбол» (рас.)
- ^ Чигозе Удожи продлил контракт с минским «Динамо». Football.by (рас.)
- ^ Чигозе Удоджи подписал контракт с китайским «Циндао Чжуннэн» (рас.)