Шчэпіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Шчэ́піцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Даматканавічы. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Клецкага раёну. Мяжуе з Кухчыцкім, Зубкаўскім сельсаветамі, Нясьвіскім раёнам і Ляхавіцкім раёнам.

Шчэпіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Даматканавічы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 1924 чал. (2019)
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Насельніцтва — 2349 чалавек. Плошча — 3836 га ў т. л. аранай зямлі 3026 га.[1].

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны Шчэпаўшчынскі сельсавет у складзе Клецкага раёну Баранавіцкай вобласьці (з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці) з цэнтрам у вёсцы Шчэпаўшчына. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Нясьвіскага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Клецкаму раёну.

Пазьней вёска Шчэпаўшчына была перайменавана ў Шчэпічы. У сувязі з гэтым сельсавет быў перайменаваны ў Шчэпіцкі.

25 красавіка 2007 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Арда, Даматканавічы, Жылічы, Сьцяпужычы, Якшычы — ліквідаванага Даматканавіцкага сельсавету[2]. 17 траўня 2007 году цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі Шчэпічы ў вёску Даматканавічы[3].

Населеныя пункты

рэдагаваць
  • 1 студзеня 1947 году — 7[4]

Літаратура

рэдагаваць