Шчыты-Дзенцялова
Шчыты́-Дзенцяло́ва (па-польску: Szczyty-Dzięciołowo, дадтковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Шчыты-Дзенцёлово, па-падляску: Ščytý Dzienciołóvo) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Арлянскай гміне Бельскага павету.
Шчыты-Дзенцялова | |
польск. Szczyty-Dzięciołowo, бел. Шчыты-Дзенцёлово[a] | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Мясцовая назва: | Ščytý Dzienciołóvo |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Орля |
Насельніцтва: | 84 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 17-106 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′16″ пн. ш. 23°21′24″ у. д. / 52.73778° пн. ш. 23.35667° у. д.Каардынаты: 52°44′16″ пн. ш. 23°21′24″ у. д. / 52.73778° пн. ш. 23.35667° у. д. |
Шчыты-Дзенцялова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, праваслаўныя, якія паслугоўваюцца падляскім дыялектам.
У Шчытах-Дзенцялове дзейнічае Цэнтар у карысьць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры[2], заснаваны Зьвязам беларускае моладзі (перайменаваным у 2013 г. у Шчыты — Зьвяз у карысьць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры).
Гісторыя
рэдагавацьНазва вёскі паходзіць ад роду Шчытовічаў, уладальнікаў гэтых зямель ужо ў 1520 годзе. Другая частка назвы ўзялася ад чарговых уладальнікаў Шчытоў — Ірыковічаў, якія пабудавалі тут двор пад назвай Дзенцялова або Дзенцелева. Вядома, што праваслаўныя сялане Шчытоў-Дзенцялова прыналежалі да парафіі ў суседняй Орлі, а ў 1571 г. годзе вёска разьмяшчалася на 40 валоках зямлі і дзейнічаў тут млын. Пасьля Ірыковічаў Шчытамі-Дзенцяловам валодалі сям’і Талвінскіх, Лакнінскіх і Аляксандраў. У палавіне 18 ст. маёнтак у Шчытах-Дзенцялове ад гэтмана Яна Клемэнса Браніцкага атрымаў род Вянгэрскіх. У 1785 г. Ян Валянцін Вянгэрскі фундаваў уніяцкаю царкву і парафію ў гонар Усекнавеньня Галавы сьв. Яна Хрысьціцеля, якая і захавалася да сёньня. Чарговым уладальнікам вёскі быў Антон Вявёрскі, які пабудаваў новы двор (прастаяў да 1915 г.), ствараючы суседнюю вёску Шчыты-Навадворы. У 1839 г. адбыўся спор паміж вернікамі, якія прайшлі ў праваслаўе, і каталіцкім сьвятаром зь Бельску, наконт скульптуры сьв. Яна Непамуцкага, якая знаходзілася ў тутэйшай церкві. Жыхары Шчытоў-Дзенцялова не аддалі скульптуры і выставілі яе побач царквы (сёньня скульптура называецца сьв. Янам Хрысьціцелям). Спадкаёмцы роду Вявёрскіх пражывалі тут да 1940 г., калі былі вывезяныя бальшавікамі ў Казахстан. Напачатку 20 ст. у Шчыты-Дзенцялова былі асяродкам сялянскай самадзейнасьці, паўсталі тут м.ін. бібліятэка ды крэдытнае таварыства[3]. У міжваенны пэрыяд Шчыты-Дзенцялова прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут (разам з Шчытамі-Навадворамі) 323 жыхары (23 каталікоў, 290 праваслаўных ды 10 габрэяў; 43 асобы былі запісаныя палякамі, 280 беларусамі)[4].
Гістарычныя каштоўнасьці
рэдагаваць-
Усекнавенская царква (1785 г.)
-
Скульптура сьв. Яна Непамуцкага (аўтарства Яна Хрызостама Рэдляра, кан. XVIII ст.)
Заўвагі
рэдагаваць- ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.
- ^ Сайт Цэнтра у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры (пол.) Праверана 24 лютага 2014 г.
- ^ Адкрыцьцё крэдытнага таварыства ў Шчытах-Дзенцялове (1909 г.) (пол.) Праверана 24 лютага 2014 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 28 красавіка 2015 г.