Шчытнае
Шчы́тнае[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 1 чал. (2010). Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 64 км ад Гомелю.
Шчытнае | |
трансьліт. Ščytnaje | |
Першыя згадкі: | 1923 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Пірэвіцкі |
Насельніцтва: | 1 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°43′47.6″ пн. ш. 30°13′58.8″ у. д. / 52.729889° пн. ш. 30.233° у. д.Каардынаты: 52°43′47.6″ пн. ш. 30°13′58.8″ у. д. / 52.729889° пн. ш. 30.233° у. д. |
± Шчытнае |
На поўдні і ўсходзе мяжуе зь лесам.
Гісторыя
рэдагавацьВыяўленыя археолягамі паселішчы позьняга мэзаліту (VI—IV-я стагодзьдзі да н. э., за 3 км на захад ад вёскі), паселішча эпохі нэаліту (IV—III-я тысячагодзьдзі да н. э., за 3 км на захад ад вёскі), паселішчы каменнага веку (за 2,7 км на захад ад вёскі) сьведчаць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў.
Сучасная вёска заснаваная ў 1923 годзе, калі ў выніку парадкаваньня земляў вёскі Скепня быў створаны пасёлак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 2 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Скепнянскі» (цэнтар — вёска Скепня).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 — 229 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 20 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 9 гаспадарак, 13 жыхароў[2]; 2010 — 1 жыхар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 168
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.