Шчодры вечар
Шчо́дры ве́чар (Шчадрэц, Шчадруха, Багатуха і Таўстуха) — сьвяточны вечар 31 сьнежня [ст. ст. 13 студзеня] наконадні новага году.
народная традыцыя | |
Значэньне | сустрэча новага году |
---|---|
Дата | 31 сьнежня [ст. ст. 13 студзеня] |
На сьвяточны стол ставяць Багатую куцьцю каля чырвонага кута, мясныя стравы і салёныя грыбы, кіслую капусту і мочаныя яблыкі. Галоўнай стравай ёсьць стос з 12 бліноў паводле ліку месяцаў у годзе. Гэтыя бліны першымі ставяць на абрус і разразаюць крыж-накрыж на 4 часткі. Кожны зь сям’і за сталом бярэ па кавалку бліна, каб стос зьнікаў з талеркі «па сьпіралі». На Шчадрэц ладзяць такія вулічныя гульні, як «жаніцьба Цярэшкі», «цяганьне Каляды да дуба» і язда «конікаў». Таксама праводзяць такі абрад, як хаджэньне «Цароў»[1].
Ранкам 14 студзеня дзеці абыходзяць суседзкія дамы з торбамі, у якіх авёс, жыта і ячмень. Гэтае збожжа рассыпаюць па падлозе ад парога да кута і назад (да печы). Пры гэтым сьпяваюць: «Сею-сею, пасяваю, новы год вам пачынаю!» Гаспадары частуюць дзяцей арэхамі і печывам, мяснымі стравамі і сушанымі ягадамі[1].
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |