Шчодры вечар

сьвяточны вечар наконадні новага году
(Перанакіравана з «Шчадрэц»)

Шчо́дры ве́чар (Шчадрэц, Шчадруха, Багатуха і Таўстуха) — сьвяточны вечар 31 сьнежня [ст. ст. 13 студзеня] наконадні новага году.

Шчодры вечар
народная традыцыя
Значэньне сустрэча новага году
Дата 31 сьнежня [ст. ст. 13 студзеня]

На сьвяточны стол ставяць Багатую куцьцю каля чырвонага кута, мясныя стравы і салёныя грыбы, кіслую капусту і мочаныя яблыкі. Галоўнай стравай ёсьць стос з 12 бліноў паводле ліку месяцаў у годзе. Гэтыя бліны першымі ставяць на абрус і разразаюць крыж-накрыж на 4 часткі. Кожны зь сям’і за сталом бярэ па кавалку бліна, каб стос зьнікаў з талеркі «па сьпіралі». На Шчадрэц ладзяць такія вулічныя гульні, як «жаніцьба Цярэшкі», «цяганьне Каляды да дуба» і язда «конікаў». Таксама праводзяць такі абрад, як хаджэньне «Цароў»[1].

Ранкам 14 студзеня дзеці абыходзяць суседзкія дамы з торбамі, у якіх авёс, жыта і ячмень. Гэтае збожжа рассыпаюць па падлозе ад парога да кута і назад (да печы). Пры гэтым сьпяваюць: «Сею-сею, пасяваю, новы год вам пачынаю!» Гаспадары частуюць дзяцей арэхамі і печывам, мяснымі стравамі і сушанымі ягадамі[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Алена Ляўковіч. «Новы год вам пачынаю» // Зьвязда : газэта. — 14 студзеня 2014. — № 5 (27615). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.