Шарль Эжэн дэ Фуко
Шарль Эжэн дэ Фуко (па-француску: Charles Eugène de Foucauld de Ponbriand; 15 верасьня 1858, Страсбург — 1 сьнежня 1916) — манах-трапіст, пустэльнік, дасьледнік Афрыкі. У 2005 годзе Рыма-каталіцкая царква прылічыла Шарля дэ Фуко да ліку блажэнных.
У 1883—1884 гг. выдаючы сябе за габрэя-гандляра ў адзіночку падарожнічаў па паўднёвым Марока, перайшоў горы Атлас і далей вандраваў па Альжырскай Сахары.
Пазьней Фуко ўступіў у ордэн трапістаў і атрымаў дазвол прапаведваць у Сахары сярод туарэгаў нагор’я Ахагар. Больш за 16 гадоў ён там жыў як мясцовы жыхар і займаўся вывучэньнем звычаяў і нораваў туарэгаў, якіх спрабаваў зьвярнуць ў хрысьціянства. Частка зь іх пачытала Фуко як «вялікага марабута».
Фуко загінуў 1 сьнежня 1916 году ў час паўстаньня туарэгаў, пахаваны ў аазісе Аль-Джулія ў Альжыры.
Фуко напісаў кнігу «Reconnaissance au Maroc», акрамя таго вядомыя яго працы па лінгвістыцы і паэзіі туарэгаў.