Шалі (знак задыяку)

Глядзіце таксама: Шалі (сузор'е)
Знак шаляў

Шалі (па-лацінску: Libra) — адзін з 12 знакаў задыяку (з 23 верасьня па 22 кастрычніка).

Сымбаль шаляў

Астролягі лічаць, што людзі, якія нарадзіліся пад знакам шаляў, ад прыроды надзвычай чуйныя, гарманічныя, імкнуцца да раўнавагі ва ўсім, а самае галоўнае — у адносінах зь іншымі. Як правіла, шалі эстэты. Асноўны прыярытэт гэтых людзей — каханьне. Інстынктыўна шалі ўвесь час шукаюць сабе партнэра. Яны ня створаныя для таго, каб быць пустэльнікам, ваўком-адзіночкай, але і ня могуць доўга знаходзіцца сярод вялікай колькасьці людзей — вялікія кампаніі і натоўп ім не даспадобы, шалі лічаць, што ў такіх сытуацыях губляецца інтымнасьць зносін. Акрамя таго, кола зносін шаляў даволі вузкае — людзей, якіх шалі лічаць ніжэйшымі за сябе па статусе, розуме, сіле, адным словам, усіх «нявартых» шалі проста ігнаруюць. Празь іх халоднасьць, каменны твар і ледзяны погляд шмат хто можа лічыць іх цынічнымі і нячулымі, але гэта зусім ня так. Насамрэч іх напускная абыякавасьць — гэта ўсяго толькі ахоўны мэханізм. Яны далікатныя і насамрэч вельмі літасьцівыя.

Астролягі лічаць, што шалям больш за ўсё шанцуе ў зносінах з вадалівамі і блізьнятамі, а менш за ўсё яны сумяшчальныя з казярогамі і ракамі.

Глядзіце таксамаРэдагаваць