Рак (знак задыяку)
Знак | Пэрыяд (прыкладна) | |
---|---|---|
Авен | 21 сакавіка — 20 красавіка | |
Цялец | 21 красавіка — 20 траўня | |
Блізьняты | 21 траўня — 21 чэрвеня | |
Рак | 22 чэрвеня — 22 ліпеня | |
Леў | 23 ліпеня — 23 жніўня | |
Панна | 24 жніўня — 23 верасьня | |
Шалі | 24 верасьня — 23 кастрычніка | |
Скарпіён | 24 кастрычніка — 22 лістапада | |
Стралец | 23 лістапада — 21 сьнежня | |
Казларог | 22 сьнежня — 20 студзеня | |
Вадаліў | 21 студзеня — 20 лютага | |
Рыбы | 21 лютага — 20 сакавіка |
Рак — чацьвёрты знак задыяку, адпаведны сэктару экліптыкі ад 90° да 120°, лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства.
Сонца праходзіць знак Рака прыблізна з 22 чэрвеня па 21 ліпеня. Гэта пэрыяд у прыродзе калі бурная экспансія і засяленьне ўсёй тэрыторыі скончыліся, наступіла самая гарачая і самая актыўная частка лета. Увесь сьвет аб'яднаўся ў агульную сыстэму. Жывыя істоты ўжо адчуваюць ціск асяродзьдзя і стараюцца адгарадзіцца і зачыніцца ў сваім унутраным сьвеце. Таму ў астралёгіі Рак асацыюецца з аб'яднаньнем, інтэграцыяй, цэласьцю, балансам, а таксама з утоенасьцю, адчувальнасьцю і містычнасьцю.
У бізнэсе Рак — пэрыяд, калі рынак запоўніўся і фірма ўжо ня можа разьлічваць на нястрымны рост, і трэба спадзявацца на ўнутраныя рэзэрвы. Гэта пэрыяд сакрэтных дамоваў, утварэньня прамысловых сындыкатаў, удасканаленьня ўнутранай структуры фірмы і ўвядзеньня сакрэтаў ад канкурэнтаў.
Псыхалягічныя характарыстыкі Рака адпавядаюць гэтаму пэрыяду. Рак найперш успрымае сьвет суцэльна, як адзіны арганізм. Таму Рак марудлівы і непрадказальны. Рак ніколі не адказвае наўпрост, ён прыймае ўдары на сябе, а адказаць можа пазьней і ў іншым месцы. Таму Ракаў лічаць утойлівымі, крыўдлівымі і нават мсьцівымі. У Рака вельмі багаты і разьвіты ўнутраны сьвет, які незразумелы навакольным людзям; і шмат сваіх сакрэтаў. Ракі будуюць сабе складаныя норы з лябірынтам пакояў і праходаў, і ў сваім таемным сховішчы пачуваюцца вельмі камфортна. Рак акружаны панцырам, але ўсярэдзіне — вельмі далікатны і мяккі.
Ракі вельмі шануюць сваю сям’ю і блізкіх, Ракі — вельмі далікатныя, але гэтая пяшчота выяўляецца ў хатнім або даверным становішчы. У грамадскім жыцьці Ракі пашыраюць сваё асяродзьдзе, імкнучыся стварыць «вялікую сям’ю». Ракі могуць быць завадарамі мафіі, а могуць быць рэлігійнымі лідэрамі. У выпадку канфлікту Рак можа неўзаметку сыйсьці — і будзьце ўпэўненыя, ён ужо даўно прадугледзеў запасны выхад.
Ракі марудлівыя, часам падаюцца недарэкамі, навучаюцца павольна, але вельмі старанныя і стараюцца не прапусьціць веды. Ракі — ранімыя, тонкія натуры, яны часта становяцца акторамі або выканаўцамі клясычнай музыкі.
Людзі, народжаныя пад знакам Рака, найболей сумяшчальныя з Рыбамі і Скарпіёнамі, а горшая за ўсё сумяшчальнасьць — з Шалямі, Авенамі і Казярогамі.
Рак — прыстанак Месяца. Сатурн і Ўран знаходзяцца ў выгнаньні. Юпітэр знаходзіцца ў экзальтацыі.