Авен (знак задыяку)

Знак Авена

Авен — знак задыяку, адпаведны сэктару экліптыкі ад 0° да 30° лічачы ад пункту вясновага раўнадзенства.

Сонца праходзіць знак Авена прыблізна з 21 сакавіка па 20 красавіка. Гэта пэрыяд, калі дзень становіцца больш ночы, з кожным днём цеплыні становіцца ўсё больш і больш, і прырода актыўна расквітае, калі прырода ўваходзіць у новы жыцьцёвы цыкл. Таму знак Авена асацыююць зь вясной, пачаткам новага, неабмежаванай воляй, натуральнасьцю, самавыяўленьнем.

У бізнэсе Авен — пэрыяд калі рынак вольны і любая ініцыятыва не сустракае перашкод, гэты час спрыяе любым дзівацкім праектам.

Псыхалягічныя характарыстыкі Авена адпавядаюць гэтаму пэрыяду. Авен — безразважны першапраходзец, захоплены энтузіяст, эгаістычны, ён любіць поўную волю і не трывае перашкод. Авен вельмі таленавіты, ён усё лёгка схоплівае, ён паводзіць сябе проста і натуральна. Аднак ён не пераносіць цяжкасьцяў, абмежаваньняў, абавязальніцтваў, і сустрэўшыся зь першай перашкодай можа стаць капрызным і сумным.

Энэргія Авена — захопленага першаадкрывальніка — падае па меры пасоўваньня да канца знака. Калі Сонца находзіцца ў першых градусах Авена, нараджаюцца геніяльныя паэты, мастакі, музыкі. Калі Сонца находзіцца ў апошняй дэкадзе Авена, нараджаюцца палітыкі.

Авен — прыстанак Марсу (а таксама Плютону, гэтыя плянэты зьяўляюцца аканомамі. Вэнэра находзіцца ў Авене ў выгнаньні. Сонца знаходзіцца ў экзальтацыі. Сатурн находзіцца ў падзеньні.

Стыхія цяпла, кардынальны крыж.

Глядзіце таксамаРэдагаваць