Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2024-02
Жамойць — сучасны этнаграфічны рэгіён на паўночным захадзе Летувы і гістарычная назва краіны між нізоўямі Нёману і Вэнты. Назву жамойць (жамойты) таксама атрымала племя, якое насяляла гэтыя землі. Урад Летувы зацьвердзіў межы рэгіёну на афіцыйным узроўні бязь земляў на ўсходзе аднайменнай гістарычнай краіны.
У аснове назвы ляжыць летувіскае слова, якое значыць «зямля». На гербе Жамойці выяўляецца чорны мядзьведзь з срэбнымі кіпцюрамі. Найбольшае места — Шаўлі. Сталіцай Жамойці лічацца Цельшы, хоць гістарычнай сталіцай былі Варні (Меднікі). У склад рэгіёну ўваходзяць Паланга і Рэтаў, а таксама цалкам 10 раёнаў — Акмянскі, Кельменскі, Крэтынскі, Мажэйкаўскі, Расенскі, Таўроскі, Цельшаўскі, Шкудзкі, Шылэльскі і Юрбурскі. Насельніцтва складала каля 0,5 млн чалавек.
(артыкул цалкам…)