Акмянскі раён
Акмянскі раён (па-летувіску: Akmenės rajono savivaldybė) — раён Летувы ў паўночнай частцы краіны. Раён знаходзіцца ў Шавельскім павеце, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Акмянскі раён | |
Akmenės rajono savivaldybė | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Шавельскі павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Новыя Акмяны |
Улучае | 6 старостваў |
Найбуйнейшыя гарады | Новыя Акмяны, Вянта, Акмяны |
Дата ўтварэньня | 20 чэрвеня 1950 |
мэр | Аніцэтас Лупейка |
Афіцыйныя мовы | летувіская |
Насельніцтва (2007) | 28 196 (43-е месца) |
Шчыльнасьць | 33,4 чал./км² |
Плошча | 844 км² (43-е месца) |
Месцазнаходжаньне Акмянскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | LT-01 |
Тэлефонны код | +425 |
Паштовыя індэксы | 85001[1] |
Інтэрнэт-дамэн | http://www.akmene.lt |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Раён мяжуе з Латвіяй на поўначы, Янішкаўскім раёнам на ўсходзе, Шавельскім раёнам на паўднёвым усходзе, Цельшыцкім раёнам на паўднёвым захадзе, Мажэйкаўскім раёнам на захадзе. Агульная плошча раёну — 845 км², зь якіх 31,6% займаюць лясы, 6,5% — тарфянікі. Праз раён цячэ рака Вэнта. У раёне атрымала разьвіцьцё вытворчасьць цэмэнта.
Насельніцтва налічвае 28 196 зь якіх 47,19% мужчыны, 52,81% — жанчыны.
Дзякуючы радовішчам вапняку і гліны ў 1947 годзе пачалося будаўніцтва буйнога прадпрыемства па вытворчасьці цэмэнту. Каля прадпрыемства ўзьнікла паселішча Новыя Акмяны. Раён быў утвораны 20 чэрвеня 1950 году з частак Куршэнскага і Мажэйкаўскага раёнаў, у якім, першапачаткова, цэнтрам былі Акмяны. З 1962 году адміністрацыйны цэнтар раёну быў перанесены ў Новыя Акмяны. У гэтым жа годзе раён быў далучаны да Мажэйкаўскага раёну. Новае ўтварэньне Акмянскага раёну адбылася ў 1965 годзе.
- ^ Baubinas R. Akmenės rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)